Антон Антонавіч Згіроўскі
Антон Антонавіч Згіроўскі (6 лютага 1906, Мінск — 1937) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларусі (1935).
Антон Антонавіч Згіроўскі | |
Дата нараджэння: | 6 лютага 1906 |
---|---|
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 1937 |
Грамадзянства: | |
Прафесія: | акцёр |
Тэатр: | |
Узнагароды: | Заслужаны артыст Беларусі |
БіяграфіяПравіць
У 1921 годзе паступіў у Трупу У.Галубка (пазней БДТ-3), напачатку быў дапаможным рабочым. У час вандраванняў тэатра ўдзельнічаў у канцэртах, спяваў у хоры. З 1926 года акцёр. Найбольш значныя ролі: памешчык («Пінская мадонна» У.Галубка), Вася Балабан («Гісторыя пяці хвастоў» Л.Левіна), Лундышаў «Гадзіншчык і курыца» І.Качаргі), Кадлуб-Дабравольскі («Сяржант Дроб» Э.Самуйлёнка), Юсаў («Даходнае месца» А.Астроўскага). Арыштаваны і расстраляны ў 1937 годзе. Рэабілітаваны ў 1957 годзе.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2