Антон Антонавіч Лабуда

Анто́н Анто́навіч Лабуда́ (9 красавіка 1923, в. Бакуны, цяпер у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці — 8 красавіка 2011) — беларускі навуковец, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар. Заслужаны працаўнік адукацыі Рэспублікі Беларусь[1].

Антон Антонавіч Лабуда
Дата нараджэння 9 красавіка 1923(1923-04-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 красавіка 2011(2011-04-08) (87 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера радыёфізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі ордэн Славы III ступені медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За ўзяцце Кёнігсберга»

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Бакуны Пружанскага павета ў сялянскай сям’і Антона Ульянавіча і Феадосіі Пракоп’еўны. Пасля сканчэння чатырохгадовай вясковай школы паступіў у пружанскую польскую гімназію. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР скончыў ужо рускамоўную гімназію.

З 1944 ў Чырвонай Арміі, разведчык. Пасля вайны працягнуў атрыманне адукацыі ў педагагічным вучылішчы, пасля сканчэння якога атрымаў права паступаць у любую ВНУ без уступных іспытаў як медаліст і ўдзельнік ВАВ. Ён абраў фізічны факультэт БДУ (1949—1954). Падчас навучання вёў фізічны гурток у мінскім Доме піянераў, каб займець фінансавую самастойнасць.

У 1959 абараніў дысертацыю па плазмавай тэматыцы на ступень кандыдата фізіка-матэматычных навук. Ад 1960 працуе дацэнтам кафедры эксперыментальнай фізікі і фізічнай электронікі БДУ, намеснік дэкана фізічнага факультэта па навуковай працы. З 1962 — адзін з вядучых вучоных новаадчыненага радыёфізічнага аддзялення факультэта.

У 1976 стаў першым дэканам адчыненага факультэта радыёфізікі і электронікі. За пяць гадоў працы на гэтай пасадзе арганізаваў падрыхтоўку больш за 500 спецыялістаў-радыёфізікаў, вылучыў прафесара факультэта на пасаду дырэктара НДІ ПФП.

У 1980 ачоліў кафедру радыётэхнікі і фізічнай электронікі[2]. У 1988 абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Спектральна-аптычная дыягностыка плазмы для мэт мікраэлектронікі». Ад 1992 — прафесар кафедры фізічнай электронікі.

Памёр 8 красавіка 2011.

Бібліяграфія

правіць
  • Исследование импульсного разряда через тонкую металлическую проволочку: автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата физико-математических наук / М-во высш. образования СССР, Белорус. гос. ун-т им. В. И. Ленина, Физ. фак (1959)
  • Физическая микроэлектроника: Курс лекций / А. А. Лабуда,Н. Н. Никифоренко (2001)
  • Радиоэлектроника: Курс лекций / А. А. Лабуда, Н. Н. Никифоренко (2002)

Зноскі

  1. Заслужаныя дзеячы. Выбітныя работнікі і выпускнікі БДУ. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (8 чэрвеня 2012).
  2. Гісторыя факультэта праз асобы, факты, падзеі(недаступная спасылка). Гістарычныя звесткі. Факультэт радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій БДУ (8 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2012. Праверана 1 снежня 2012.

Спасылкі

правіць