Антон Маркевіч
Антон Маркевіч (14 кастрычніка 1925, Гродна — 9 лістапада 2009, Ошава, Канада) — беларускі грамадскі дзеяч у Канадзе.
Антон Маркевіч | |
---|---|
Род дзейнасці | беларускі грамадскі дзеяч у Канадзе |
Дата нараджэння | 14 кастрычніка 1925 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 лістапада 2009 (84 гады) |
Месца смерці | |
Член у |
Біяграфія
правіцьАд 1944 года — на эміграцыі. Дзевяць гадоў (1946—1955) пражыў у Мюнхене, але ўдзелу ў грамадскім жыцці там не браў. У 1955 годзе перабраўся ў Канаду, дзе пачаў актыўна ўдзельнічаць у грамадскім беларускім жыцці. Праз кароткі час быў абраны сакратаром Задзіночання беларусаў Канады. У 1958 годзе быў абраны старшынёй Галоўнай управы ЗБК.
Разам з Кастусём Акулам ён заснаваў выдавецка-мастацкі клуб «Пагоня». Сярод іншага, сябры клуба рабілі значкі з «Пагоняй» і пярсцёнкі. Залатымі і сярэбранымі значкамі ганаравалі вядомых беларусаў за ўнёсак у грамадскую і культурную працу.
Быў карэспандэнтам амерыканскай газеты «Беларус». Пісаў пра жыццё канадскіх беларусаў пад імем Хвядос Прылепскі, ці крыпта-псеўданімам А—віч.
У 1965 годзе, жывучы ў горадзе Ошаве дабіўся, каб бел-чырвона-белы сцяг уздымаўся штогод 25 сакавіка перад гарадской ратушай побач з канадскім. У 1970-м разам з Вінцэнтам і Раісай Жук-Грышкевічамі дамовіліся з мэрыяй Таронта, каб сцяг уздымаўся на ратушнай плошчы кожныя 25 сакавіка.
Як прадстаўнік беларускай грамады быў запрошаны на ўрачысты абед у мэрыі ў гонар брытанскай каралевы Элізабет падчас яе адведзінаў Таронта.
Арганізаваў штонядзельныя паўгадзінныя радыёперадачы на беларускай мове на радыёстанцыі ў горадзе Оквіл.
Спасылкі
правіць- Памёр грамадскі дзеяч у Канадзе Антон Маркевіч Архівавана 20 ліпеня 2011.