Антон Сцяпанавіч Карпешын
Анто́н Сця́панавіч Карпе́шын (17 студзеня 1893, станіца Канстанцінаўская[2], Данская вобласць — 1 красавіка 1938) — дзяржаўны дзеяч БССР.
Антон Сцяпанавіч Карпешын | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Навум Нісяльсон | ||||||
Пераемнік | Ілья Яршоў | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Аляксандр Чарвякоў | ||||||
Пераемнік | Аўгуст Калнін | ||||||
Нараджэнне |
17 студзеня 1893 |
||||||
Смерць | 1 красавіка 1938 (45 гадоў) | ||||||
Партыя | |||||||
Бітвы |
Біяграфія
правіцьПасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года на савецкай і гаспадарчай рабоце.
У 1920—1921 гадах старшыня Ігуменскага ВРК, затым старшыня павятовага выканкама. З лютага старшыня Лескомбела, а з красавіка 1921 года начальнік паліўнага ўпраўлення і член прэзідыума СНГ БССР. З лютага 1922 года быў прызначаны старшынёй СНГ БССР і членам ЦВК БССР. З сакавіка 1924 года старшыня трэста «Западлес». З 1 мая па 20 чэрвеня 1924 года старшыня Лесбела. 6 снежня 1924 года быў прызначаны кіраўніком Беларускай канторы Дзяржбанка СССР. Быў вызвалены ад абавязкаў кіраўніка Беларускай канторы Дзяржбанка СССР Пастановай СНК БССР ад 28 студзеня 1928 годзе за «бальшавіцкую няўстойлівасць, якія выявіліся ў нязгодзе з выключэннем з партыі лідараў апазіцыі». Свае ваганні памылкай не лічыў (пратакол № 10 пасяджэння прэзідыума ЦКК КП(б)Б).
У 1928—1930 гадах загадчык раённай групай і дырэктар крэдытнай групы праўлення Дзяржбанка СССР. У 1930—1931 гадах вучыўся на банкаўскіх курсах у Гандлёвай акадэміі СССР. З чэрвеня 1931 па май 1932 года кіраўнік Далёкаўсходняй краёвай канторы Дзяржбанка СССР.
З ліпеня 1932 года намеснік начальніка цэнтральнага аддзела лясной гаспадаркі наркамата шляхоў зносін СССР. У верасні 1933 года прызначаны кіраўніком трэсту «Горьковтранлес» НКПЗ СССР.
26 верасня 1937 года быў арыштаваны органамі НКУС СССР. Расстраляны 1 красавіка 1938 года. Рэабілітаваны пасмяротна ў студзені 1958 года.
Працы
правіць- Итоги работы банковских учреждений Белоруссии за 1924—1925 гг. // Советское строительство, 1926, № 4. — С. 126—137;
- Стэнаграфiчная справаздача па этапу бюджэтнай камiсii ЦВК БССР. Мн., 1928.
Зноскі
Літаратура
правіць- Бусько В., Якимченко С. В начале перестройки//Белорусский банковский бюллетень. 2001, № 40. — С.51-54.
Спасылкі
правіць- [https://web.archive.org/web/20190712065157/http://elib.bsu.by/bitstream/123456789/57163/1/51203.pdf Архівавана 12 ліпеня 2019. М. М. Ковалев, В. Д. Селемнев ИСТОРИЯ БЕЛОРУССКОГО ЦЕНТРОБАНКА В БИОГРАФИЯХ ЕГО РУКОВОДИТЕЛЕЙ]