Антон Шэдлер (польск.: Antoni Schedler лац.: Antonius Schedler; 24 чэрвеня 1742, Лінц — 6 верасня 1794, Полацк[1]) — езуіцкі святар і педагог.

Антон Шэдлер
польск.: Antoni Schedler
лац.: Antonius Schedler
Дата нараджэння 24 чэрвеня 1742(1742-06-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 верасня 1794(1794-09-06) (52 гады)
Месца смерці
Род дзейнасці святар

Біяграфія правіць

Уступіў у Таварыства Ісуса 28 кастрычніка 1760 г. у Трэнчыне. Вывучаў тэалогію ў Грацы (1766—1770). Прапаведнік эрцгерцагіні Аўстрыйскай Марыі Ганны (сястры Іосіфа ІІ Габсбурга) у Клагенфурце[1].

У 1785 г. пераехаў на Беларусь[1][2]. Прафесар нямецкай мовы (1785—1786, 1788—1794), памочнік магістра навіцыяту (1787—1790) і прэфект бібліятэкі (1791—1794) у Полацкім езуіцкім калегіуме[3]. Выступаў з казаннямі для нямецкамоўных вернікаў у полацкім касцёле Св. Стэфана[4].

Пераклаў з нямецкай мовы на лаціну, адаптаваў да навучальных патрэб і выдаў (верагодна, у 2-х частках) працу Ёзэфа Пергмаера (Joseph Pergmayer) Collectio meditationum pro octiduana recollectione in exerciti. Sancti P. N. Ignatii. Ad usum scholasticorum Soc. Jesu. (Полацк, 1793 (2-е выданне выйшла без пазначэння году ў час існавання Полацкай езуіцкай акадэміі) і 1794)[5][6].

Зноскі

  1. а б в Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  2. Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — C. 134.
  3. Catalogs SJ 1774—1829. Russiae. Архівавана 13 ліпеня 2020.
  4. Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1773—1905. Cz. 1 : 1773—1820. — Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1907. — s. 332.
  5. Brown, J. Biblioteka pisarzów assystencyi polskiej Towarzystwa Jezusowego / J. Brown; przeł. W. Kiejnowskiego. — Poznań : w komisie i czcionkami L. Merzbacha, 1862. — s. 366.
  6. Баўтовіч, М. Кнігадрук у Полацку ад 1774 г. да 1829 г. / М. Баўтовіч // Кнігадрук у Полацку (1774—1829): Бібліяграфічнае выданне / укладальнік М. Баўтовiч. — Полацк: Выдавецкая ініцыятыва «Полацкая ляда», 2018. — C. 40, 43, 180—181.

Літаратура правіць

  • Баўтовіч, М. Кнігадрук у Полацку ад 1774 г. да 1829 г. / М. Баўтовіч // Кнігадрук у Полацку (1774—1829): Бібліяграфічнае выданне / укладальнік М. Баўтовiч. — Полацк: Выдавецкая ініцыятыва «Полацкая ляда», 2018. — 204 с.
  • Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — 632 с.
  • Brown, J. Biblioteka pisarzów assystencyi polskiej Towarzystwa Jezusowego / J. Brown; przeł. W. Kiejnowskiego. — Poznań : w komisie i czcionkami L. Merzbacha, 1862. — 501 s.
  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień  (польск.). — Kraków: Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
  • Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1773—1905. Cz. 1 : 1773—1820. — Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1907. — 517 s.