Адкрыць галоўнае меню

БіяграфіяПравіць

Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, вучыўся ў настаўніцкім інстытуце ў Глухаве (1897—1900). Працаваў настаўнікам у школах Койданаўшчыны, у Ноўгарад-Северску. Пазней выкладаў беларускую мову ў Мінскім педагагічным тэхнікуме. З-за рэпрэсіяў супраць брата Язэпа (1930) быў звольнены з забаронай займацца выкладчыцкай дзейнасцю; да нямецкай акупацыі зарабляў на жыццё прыватнымі ўрокамі. У час нямецкай акупацыі працаваў у «Выдавецтве школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі» ў Менску як рэцэнзент кніг.

Навуковы супрацоўнік Інбелкульта (з 1923), разам з братам Язэпам Лёсікам вывучаў пытанні беларускага правапісу, удзельнічаў у складанні праекта рэформы правапісу. Удзельнік Беларускай акадэмічнай канферэнцыі 1926 года. У час нямецкай акупацыі апрацаваў і выдаў г.зв. 8-е выданне правапісу Тарашкевіча (1943).