Антук Крыніца
Антук Крыніца (сапр. Антон Паўлавіч Ждановіч; 1898, Мінск — 26 снежня 1937, Мінск) — беларускі акцёр. Удзельнік стварэння Першага беларускага таварыства драмы і камедыі, яго вядучы акцёр. Брат Ф. П. Ждановіча.
Антук Крыніца | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Антон Паўлавіч Ждановіч |
Дата нараджэння | 1898 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 снежня 1937 |
Месца смерці | |
Прафесія | акцёр |
Тэатр | Першае беларускае таварыства драмы і камедыі |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1898 годзе ў Мінску.
З 1918 года ў Беларускім савецкім тэатры, з 1920 года ў БДТ-1. Сярод найлепшых роляў: Лявон, Сцяпан Крыніцкі («Раскіданае гняздо», «Паўлінка» Я. Купалы), Сымон Мікула, Паўлюк («Рысь», «Хам» Э. Ажэшкі), Ваявода, Красінскі («Каваль-ваявода», «Кастусь Каліноўскі» Е. Міровіча), Бжазіцкі («Над Нёманам» М. Грамыкі), Разанаў, Кульмскі («Крывая аблона», «Вір» Я. Рамановіча), Лыняеў («Ваўкі і авечкі » А. Астроўскага), Міронаў («Капітанская дачка» паводле А. Пушкіна).
19 лістапада 1937 года арыштаваны. 11 снежня 1937 года асуджаны пастановай НКУС СССР і Пракурора СССР як член ПАВ паводле артыкула 68 Крымінальнага кодэкса БССР да найвышэйшай меры пакарання. Расстраляны 26 снежня 1937 года ў Мінскай турме[1].
22 сакавіка 1958 года рэабілітаваны Ваенным трыбуналам Беларускай ваеннай акругі. Асабістая справа №11582-с захоўваецца ў архіве КДБ Рэспублікі Беларусь[1].
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Тэатральная Беларусь : Энцыклапедыя: У 2 т. Т.1./ Пад агул. рэд. А. В. Сабалеўскага. — Мн. : БелЭн., 2002. ISBN 985-11-0255-5 (т.1).