Антысептыкі

(Пасля перасылкі з Антысептычны сродак)

Антысепты́чныя сро́дкі, або антысептыкі (ад грэч. άντί — супраць + σηπτικός — гнойны) — хімічныя рэчывы з процімікробным дзеяннем. Адрозніваюць антысептычныя сродкі з бактэрыястатычным (затрымліваюць рост і развіццё мікраарганізмаў) і бактэрыцыдным (знішчаюць мікраарганізмы) дзеяннем.

Антысептык — раствор ёду, які наносіцца на рану

Як антысептычныя сродкі ў медыцыне выкарыстоўваюцца для абеззаражвання  (руск.) ран, скуры, пры гнойна-запаленчых працэсах, для дэзінфекцыі ёд, хлор, пераксід вадароду, марганцавакіслы калій  (руск.), сулема  (руск.), спірты, карболавая кіслата і інш.; для кансервавання прадуктаў — воцатная, бензойная, саліцылавая кіслоты; для захавання драўніны, скуры, пластмасы, тэкстыльных вырабаў — фторысты натрый, медны купарвас, антрацэнавае, сланцавае масла і інш.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць