Аперацыя «Алула»

Аперацыя «Алула» (тыгрынья: ወፍሪ አሉላ) — кампанія антыўрадавых сіл падчас Тыграйскага канфлікту. Наступальная аперацыя прывяла да адваёвы паўстанцамі значных тэрыторый у цэнтральным і ўсходнім Тыграі[2][3].

Аперацыя «Алула»
Асноўны канфлікт: Тыграйскі канфлікт
Дата 18 чэрвеня6 ліпеня 2021
Месца Тыграй, Эфіопія
Вынік перамога паўстанцаў, адваёва цэнтральнага і ўсходняга Тыграя
Праціўнікі
Эфіопія Эфіопія
Эрытрэя Эрытрэя
САТ
НФВТ
Камандуючыя
Эфіопія Абій Ахмед Алі
Эфіопія Кенеа Ядэта
Эфіопія Берхану ДжулаЭрытрэя Ісаяс Афеворкі
Эрытрэя Філіпас Вальдэяханэс
Эрытрэя Себхат Эфрэм
Дэбрэцыан Гебрэмікаэль
Фетлворк Гебрэгзіабхер
Тадэс Верадэ Тэсфай
Гетачэў Рэда
Сілы бакоў
11-я, 20-я, 21-я, 24-я, 25-я, 31-я і 32-я пяхотныя дывізіі Эфіопіі;
21-я і 32-я пяхотныя дывізіі Эрытрэі
1-я, 3-я і 4-я арміі САТ
Страты
10 000 забітых і 3 356 палонных (па дадзеных паўстанцаў)[1] невядома

Абстаноўка

правіць

9 верасня 2020 года ў эфіопскім рэгіёне Тыграй прайшлі мясцовыя парламенцкія выбары, па выніках якіх перамогу атрымаў Народны фронт вызвалення Тыграя Дэбрэцыана Гебрэмікаэля з 98,2% галасоў і 100% з 152 месцаў. Цэнтральным урадам прэм’ер-міністра Абія Ахмеда Алі выбары былі прызнаныя незаконнымі, паколькі яны адклалі іх з-за пандэміі COVID-19[4]. Спрэчка вакол гэтага стала падставай да пачатку ўзброенага канфлікту паміж Тыграем і федэральнымі ўладамі. На першым этапе баявых дзеянняў антыўрадавыя сілы выкарыстоўвалі класічную тактыку вядзення вайны, але з канца лістапада 2020 года, калі паўстанцы былі выбіты ў горы, яны перайшлі да партызанскіх метадаў[5].

Частку рэгіёну да гэтага часу захапілі эрытрэйскія войскі, якія выступілі на баку ўладаў.

Аперацыя названа ў гонар тыграйца Рас Алула[3][6][7], аднаго з самых бачных ваеначальнікаў эфіопскай арміі другой паловы XIX стагоддзя і ўдзельніка некалькіх буйных бітваў, такіх як Галабата, Дагалі і Адуа.

Сілы бакоў

правіць

Колькасць атрадаў паўстанцаў ацэньваецца ад 10 да 250 тысяч. Усе войскі тыграйцаў аб’ядналі ў Сілы абароны Тыграя (САТ), дзе галоўную ролю адыгрывала партыя НФВТ. САТ уяўляў з сябе аб’яднанне сіл спецыяльнага прызначэння рэгіянальнага ўрада Тыграя, перабежчыкаў з эфіопскіх арміі[8][9] і мясцовага апалчэння[10]. Значную частку атрадаў складала моладзь[11][12][13]. Кіраўніцтва Тыграя хоць і было адхілена ад улады ў Мэкэле, сталіцы рэгіёну, але здолела згуртаваць пад сцягам Сіл абароны Тыграя групы ўзброенага супраціву. Іх узначальваў зрынуты рэгіянальны ўрад, а непасрэднае ваеннае камандаванне ажыццяўлялі былыя афіцэры ўрадавай арміі[12].

Супрацьстаялыя сілы ўладаў складалі 7 пяхотных дывізій: 11-ю, 20-ю, 21-ю, 24-ю, 25-ю, 31-ю і 32-ю. Армія Эрытрэі ў Тыграі была прадстаўлена 21-й і 32-й пяхотнымі дывізіямі[14].

У пяць гадзін раніцы 18 чэрвеня 2021 года 3-я і 4-я арміі САТ ў Агбе і на ўсім шляху да Хагеры Салама перайшлі ў наступленне[15]. Пазней да іх далучыліся сілы 1-й арміі[16]. У гэты самы момант з Мэкэле ў дадзены раён ўрадавае войска выслала падмацаванне[17]. Аднак уладам не ўдалося стрымаць націск баевікоў, паступова здаючы праціўніку тэрыторыю. Адначасова ў Інтэрнэце распаўсюдзіліся здымкі, якія сведчаць аб масавай здачы байцоў федэральнай арміі ў палон[18]. 22 чэрвеня паўстанцы падышлі да ўскраін Мэкэле. Яны сцвярджалі, што да гэтага моманту 10 000 эфіопскіх салдат былі забіты ў баях падчас аперацыі[19][20]. У той жа дзень у выніку авіяўдару ВПС Эфіопіі загінулі 64 мірных жыхара ў вёске Тагога (паўднёва-заходні Тыграй) і яшчэ 180 атрымалі раненні[21].

23 чэрвеня самалёт ВПС Эфіопіі Lockheed C-130 Hercules быў збіты недалёка ад Хіджэта. Па словах відавочцаў, ён разбіўся прыкладна за 15 міль на поўдзень ад сталіцы Мэкэле[22][23].

Ужо 28 чэрвеня мяцежнікі ўвайшлі ў тыграйскую сталіцу, дзе пачаліся масавыя ўрачыстасці з гэтай нагоды. У сваю чаргу, пасля адступлення з горада, улады Эфіопіі абвясцілі аб аднабаковым спыненні агню[24]. Падобную ініцыятыву баевікі ўспрынялі негатыўна, адмовіўшыся спыніць баявыя дзеянні. Прэс-сакратар НФВТ Гетачу Рэда назваў рашэнне ўладаў благім жартам і адзначыў, што паўстанцы будуць працягваць наступленне. На наступны дзень, 29 чэрвеня, пад націскам тыграйскіх сіл эрытрэйцы пакінулі Шырэ, Аксум і Адву[25].

2 ліпеня захопленых эфіопскіх салдат правялі парадам праз Мэкэле[26].

6 ліпеня паўстанцы абвясцілі аб мабілізацыі з мэтай адваёвы Заходняга Тыграя ад Фано[27].

Зноскі

правіць
  1. Situation Report EEPA HORN No. 174 - 24 June 2021. Europe External Programme with Africa.
  2. Walsh, Declan; Marks, Simon (28 June 2021). "Ethiopian Forces Retreat in Tigray, and Rebels Enter the Capital". The New York Times [амерыканская англійская]. ISSN 0362-4331. Праверана 29 June 2021.
  3. а б Tronvoll, Kjetil. Eritrea's final war? (англ.). Ethiopia Insight (25 чэрвеня 2021). Праверана 29 June 2021.
  4. Ethiopia's Tigray region defies PM Abiy with 'illegal' election. France 24 (9 верасня 2020).
  5. Jamestown Foundation, 24 May: Tigray Defense Forces Resist Ethiopian Army Offensive as Sudan, Eritrea, and Ethnic Militias Enter the Fray
  6. Libération, 29 June 2021: «Alula», l’opération militaire qui a soudain fait basculer la guerre au Tigré
  7. Situation Report EEPA HORN No. 176 - 29 June 2021. Europe External Programme with Africa.
  8. Fick, Maggie (10 November 2020). "Battle-hardy Tigray back in spotlight as Ethiopia conflict flares". Reuters. Праверана 3 May 2021. Tigrayan forces and militia are battle-hardened, have large stocks of military hardware and number up to 250,000 men, experts say. Federal authorities have restricted access to the region, making it hard to verify details of the fighting. However, there are indications that Tigrayans in the powerful Northern Command, which accounts for about half of the federal army's manpower and its best divisions, are defecting. Local forces are already in control of its headquarters in Mekelle and other army facilities in Tigray, according to a United Nations internal security report seen by Reuters. Ethiopia expert Alex de Waal said Abiy may have underestimated the Tigray leaders' skills at both politics and war. The Tufts University academic recalled the words of Tsadkan Gebretensae, a Tigrayan who once commanded Ethiopia's army against Eritrea, in a conversation with him: "War is primarily an intellectual activity"
  9. Walsh, Declan (7 April 2021). "Why Is Ethiopia at War With Itself?". The New York Times. Праверана 3 May 2021. As fighting erupted, Tigray officials declared that soldiers from the Northern Command of the Ethiopian military had defected and sided with them.... But although federal forces quickly seized control of Tigray's main towns, the T.P.L.F. and its armed supporters fled to rural and mountainous areas, where sporadic fighting continued through February.
  10. Place St Pierre, 19 April 2021: Guerre civile au Tigré, la situation sur le terrain (Fulvio Beltrami)
  11. Ethiopia Insight, 27 April 2021: René Lefort: Ethiopia’s vicious deadlock
  12. а б International Crisis Group, 2 April 2021: Ethiopia’s Tigray War: A Deadly, Dangerous Stalemate
  13. Transcript – Call between Mulugeta Gebrehiwot and Alex de Waal 27 January 2021. World Peace Foundation (27 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2021. Праверана 28 мая 2021.
  14. Situation Report EEPA HORN No. 171 - 21 June 2021. Europe External Programme with Africa.
  15. #BREAKING #Thread. According to Getachew Reda of #TDF, who just called me, #OperationAlula offensive was launched this morning at 5 am by TDF 4th Army (with assistance from 3rd Army) at Agbe and all the way to Hagere Salam. TDF has faced off 2 #ENDF divisions. #Ethiopia #Tigray Tweet added by Kjetil Tronvoll @KjetilTronvoll(недаступная спасылка). Twuko. Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2021. Праверана 28 чэрвеня 2021.
  16. The 4th, 3rd and 1st armies of the TDF continue to destroy units after units of Abiy Ahmed's army for a third day in a row. Obviously, a criminal army whose sole vocation is killing innocent children and unarmed mothers has proved no match for the heros and heroines of the TDF(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2021. Праверана 28 чэрвеня 2021.
  17. According to Getachew Reda of TDF, who just called me, Operation Alula offensive was launched this morning at 5 am by TDF 4th Army (with assistance from 3rd Army) at Agbe and all the way to Hagere Salam. TDF has faced off 2 ENDF divisions.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2021. Праверана 28 чэрвеня 2021.
  18. Just in In the picture- ENDF prisoners of war. Yesterday’s attack on a busy village market was a retaliation to TDF’s successive victories in the Operation Alula that dismantled over 8 enemy divisions. Архівавана 28 чэрвеня 2021.
  19. https://www.eepa.be//wp-content/uploads/2020/11/Situation-Report-EEPA-Horn-No.-173-23-June-2021-1.pdf
  20. https://www.eepa.be//wp-content/uploads/2020/11/Situation-Report-EEPA-Horn-No.-174-24-June-2021.docx.pdf
  21. Scores killed in Ethiopian airstrike on Tigray market. the Guardian (24 чэрвеня 2021). Праверана 25 June 2021.
  22. اثيوبيا: إسقاط طائرة عسكرية من طراز C-130 جنوب أقليم تغراي (23 чэрвеня 2021). Праверана 25 June 2021.
  23. Dozens Killed in Market Airstrike in Ethiopia, Officials Say..
  24. "Ethiopia's Tigray conflict: Unilateral ceasefire declared". YahooNews. 28 June 2021. Праверана 28 June 2021.
  25. Eritrean forces withdraw from key towns in Ethiopia's Tigray (англ.). AP NEWS (29 чэрвеня 2021). Праверана 29 чэрвеня 2021.
  26. "After Sudden Defeat, Captured Ethiopian Soldiers Are Marched to Prison". New York Times. 2 July 2021. Праверана 2 July 2021.
  27. Burke, Jason. Tigray forces mobilise against militias from neighbouring province (англ.). The Guardian (6 ліпеня 2021). Праверана 6 July 2021.