Аперацыя «Світанак» (2022)
Аперацыя «Світанак» (іўр.: מבצע עלות השחר) — мэтанакіраваная ваенная аперацыя Ізраіля супраць «Ісламскага джахаду ў Палесціне» (ІДП). У ходзе аперацыі, мэтававаным забойствам быў забіты ваеначальнік групіроўкі ІДП Тайсіра Джабары[1].
Аперацыя «Світанак» | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Канфлікт у Сектары Газа | |||
Мэтавае забойства Тайсіра Джабары, камандзіра руху «Ісламскі джыхад» у Палесціне. | |||
Дата | 5—7 жніўня 2022 | ||
Месца | Сектар Газа і Заходні бераг ракі Іардан | ||
Вынік | спыненне агню | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
![]() |
Перадгісторыя Правіць
1 жніўня 2022 года ізраільскія сілы арыштавалі Басема аль-Саадзі, лідэра «Ісламскага джахаду ў Палесціне» на Заходнім беразе р. Іардан.
5 жніўня спецыяльны каардынатар Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па блізкаўсходнім мірным працэсе Тор Венэсланд, як паведамляецца, наведаў дом аль-Саадзі ў Джэніне і сустрэўся з членамі яго сям’і ў рамках намаганняў па прадухіленні эскалацыі паміж Ізраілем і ІДП. Пазней Венэсланд выступіў з заявай, у якой выказаў занепакоенасць з нагоды «эскалацыі паміж палестынскімі баевікамі і Ізраілем, якая працягваецца, уключаючы мэтанакіраванае забойства сёння лідэра палестынскага ісламскага джыхаду ў Газе. Гэта адбываецца на фоне росту напружанасці на акупаваным Заходнім беразе і ў сектары Газа за апошнія тыдні» і заклікаў ўсе бакі прадухіліць далейшую эскалацыю.
Ход падзей Правіць
Раніцай 5 жніўня Ізраіль нанёс авіяўдар па жылым доме, дзе знаходзіўся ваеначальнік групіроўкі ІДП Тайсір Джабары[2][3]. Сярод дзесяці забітых было 4 забітых баевікоў ІДП, 5-гадовая дзяўчынка і 23-гадовая жанчына. 6 жніўня у Сектары Газа былі нанесеныя наступныя авіяўдары, у выніку якіх загінула 5 чалавек, у тым ліку двое мужчын у Хан-Юнісе і пажылая жанчына ў Бейт-Хануне, якая святкавала вяселле.
Камандаванне тылу Ізраіля папярэдзіла мірных жыхароў у радыусе 80 км ад Сектара Газа, каб яны рыхтаваліся да ракетнага абстрэлу. ІДП заявіла, што выпусцілі па Ізраілі сотню ракет[4].
Раніцай 6 жніўня Ізраіль арыштаваў 20 чалавек на Заходнім беразе, 19 з якіх былі членамі «Ісламскага джыхаду ў Палесціне».
7 жніўня баевікі ПІД заявілі, аб згодзе на перамір’е, дасягнутага пры пасярэдніцтве Егіпта. Улады Ізраіля пацвердзілі згоду на перамір’е і падкрэслілі гатоўнасць прымяніць сілу, у выпадку парушэння рэжыму спынення агню. Перамір’е пачалося а 23:30 па мясцовым часе (20:30 па Грынвічы). Першапачаткова планавалася, што яно пачнецца а 20:00[5].
Дыпламатыя Правіць
Пасол Палесціны ў ААН Рыяд Мансур паведаміў, што Савет Бяспекі ААН збярэцца 8 жніўня, каб абгаварыць сітуацыю. Аб правядзенні сустрэчы прасілі ААЭ, Кітай, Францыя, Ірландыя і Нарвегія.
Зноскі
- ↑ ЦАХАЛ начал операцию «Рассвет» в Газе: ликвидирован один из лидеров «Исламского джихада» Источник: https://detaly.co.il/tsahal-nachal-operatsiyu-rassvet-v-gaze . detaly.
- ↑ Операция "Рассвет", день второй: первые итоги. .
- ↑ Весна Педченко Юля Сапронова. Сектор Газа начал обстрел Израиля в ответ на операцию «Рассвет» . forbes.
- ↑ By Nidal Al-Mughrabi. Palestinian militants fire rockets at Israel after Gaza air strikes . Reuters.
- ↑ Боевики в Газе согласились на перемирие. Израиль говорит, что цели операции выполнены (руск.). BBC News Русская служба (7 жніўня 2022). Праверана 8 жніўня 2022.