Якаў Зевядзееў

адзін з дванаццаці апосталаў
(Пасля перасылкі з Апостал Якаў)

Якаў (іўр.: יַעֲקֹב Яхоб, грэч. Ἰάκωβος; памёр у 44 г. н.э.) — паводле Новага запавету, адзін з апосталаў — вучань Ісуса Хрыста, старэйшы брат евангеліста Яна Багаслова, сын галілейскага рыбака Зевядзея. Сведка здзейсненых Ісусам Хрыстом цудаў і Яго пакут. За ўзначальванне хрысціянскай суполкі Іерусаліма прыняў пакутніцкую смерць — паводле загаду цара Ірада Агрыпы, унука Ірада Вялікага, Якаву адсеклі галаву. Якаў традыцыйна лічыцца першым апосталам-пакутнікам. Яго часта таксама называюць Якавам Вялікім, каб адрозніць яго ад Якава Алфеева і Якава, брата Ісуса. Якаў Вялікі лічыцца святым патронам Іспаніі.

Якаў Зевядзееў
Дата нараджэння I стагоддзе
Месца нараджэння
Дата смерці 44[1]
Месца смерці
Месца пахавання
Шануецца большасцю хрысціянскіх цэркваў
У ліку святы[4]
Дзень памяці 25 ліпеня каталіцтва
30 красавіка праваслаўе
30 снежня па Масарабскаму абраду
Атрыбуты марская ракавіна, капялюш пілігрыма
Бацька Зевядзей[2][3][…]
Маці Саламея[2]
Муж невядома
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У Новым Запавеце

правіць

Сын Зевядзея і Саламеі, Якаў звычайна называецца «Вялікім», каб адрозніць яго ад апостала Якава «Меншага». Якаў быў братам Яна, любімага вучня, і, верагодна, быў старэйшым з двух братоў[5].

Бацькі Якава, мяркуецца, былі паважанымі і заможнымі людзьмі. Бацька Зевядзей быў рыбаком з Галілейскага мора і, верагодна, жыў у або каля Віфсаіды ці Капернаума; меў некалькіх лодачнікаў і наёмных работнікаў. Маці Саламея была адной з набожных жанчын, якія пасля пайшлі за Хрыстом і «служылі Яму сваёю маёмасцю», а яго брат Ян быў асабіста вядомы першасвятару і меў неабходныя сродкі для забеспячэння Маці Ісуса. Верагодна, што Якаў і яго брат не атрымалі навучання ў рабінскіх школах, таму ў гэтым сэнсе лічыліся невукамі. Аднак, дзякуючы сацыяльнаму рангу сваіх бацькоў, яны павінны былі быць людзьмі звычайнай адукацыі, мелі магчымасць сутыкнуцца з грэчаскім ладам жыцця і мовай, шырока распаўсюджанымі ўздоўж берагоў Галілейскага мора[5].

Якаў апісаны як адзін з першых вучняў Ісуса. У сінаптычных Евангеллях апісваецца, як Якаў і Ян былі разам з бацькам на беразе мора, калі Ісус паклікаў іх ісці за Ім (Матф. 4:21-22, Мк. 1:19-20). Якаў быў адным з трох апосталаў, якіх Ісус выбраў для Свайго Праабражэння (Матф. 17:1-9, Марк. 9:2-8, Лук. 9:28-36). Магчыма, Якаў меў запальчывы нораў, таму што ён і яго брат атрымалі мянушку Воанергес ці «Сыны Громавы» (Марк. 3:17). Якаў і яго брат хацелі заклікаць агонь на самарыцянскі горад, але былі папракнутыя Ісусам (Лук. 9:51-56). У кнізе Дзеянняў апосталаў адзначаецца, што «цар Ірад» (традыцыйна атаясамліваецца з Ірадам Агрыпай) пакараў Якава мячом. Якаў — адзіны апостал, чыё пакутніцтва адлюстравана ў Новым Запавеце, і, такім чынам, традыцыйна лічыцца першым з дванаццаці апосталаў пакутнікам за веру (Дз. 12:1-2).

Зноскі

Літаратура

правіць