Апіта (рака)
рака ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
Апі́та — рака ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Гаўя (басейн Нёмана).
Апіта | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 23 км |
Басейн | 133 км² |
Вадацёк | |
Вусце | Гаўя |
• Каардынаты | 54°00′01″ пн. ш. 25°38′42″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,7 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Нёман |
Краіна | |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
Раён | Іўеўскі раён |
Даўжыня ракі 23 км. Плошча вадазбору 133 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 ‰. Пачынаецца каля вёскі Кракуны, упадае ў Гаўю на ўсходзе ад аграгарадка Ліпнішкі. На працягу 5 км каналізаваная (ад вытоку да вёскі Меліхі). На рацэ каля вёсак Кузмічы і Ліпнішкі сажалкі.
Літаратура
правіць- Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азёры, вадасховішчы / Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007. — 480 с.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1). — С. 427.
- Апіта // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 108.