Ардо́н (руск.: Ардо́н[1], ас.: Æрыдон) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, на Паўночным Каўказе, у Паўночнай Асеціі, левы прыток ракі Церак (басейн Каспійскага мора).

Ардон
асец. Æрыдон, руск. Ардон
Характарыстыка
Даўжыня 102 км
Басейн 2 700 км²
Расход вады 29 м³/с (за 36 км ад вусця)
Вадацёк
Выток Вялікі Каўказ
 • Месцазнаходжанне Галоўны Каўказскі хрыбет
 • Каардынаты 42°41′36″ пн. ш. 43°58′30″ у. д.HGЯO
Вусце Церак
 • Месцазнаходжанне за 487 км ад вусця
 • Каардынаты 43°14′18″ пн. ш. 44°18′55″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Церак → Каспійскае мора
Краіна
Рэгіён Паўночная Асеція
Код у ДВР 07020000112108200003108
physical
Ардон (рака)
Ардон (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 102 км. Плошча вадазбору 2700 км². Сярэдні расход вады на адлегласці 36 км ад вусця складае 29[2] м³/с, аб’ём сцёку 0,915[2] км³/год. Рака бярэ пачатак з ледавікоў Галоўнага Каўказскага хрыбта. Працякае па Алагірскай цясніне і Паўночна-Асецінскай раўніне. Упадае ў Церак за 487 км ад яго вусця. Рэчышча Ардона да выхаду на Паўночна-Асецінскую раўніну прамое, неразгалінаванае, з парогамі, шыверамі і перакатамі. На раўніне рэчышча разгалінаванае, утварае вялікую колькасць рукавоў. Жыўленне ракі за кошт ледавікоў і дажджавое. Вада з ракі выкарыстоўваецца на арашэнне.

Басейн Церака

Прытокі: Нар, Адайком-Дон, Цея, Садон, Бад, Архон-Дон, Улан-Дон, Таміс-Дон і іншыя рэкі і ручаі[3].

Па даліне Ардона пралягае Ваенна-Асецінская дарога. Каля ракі знаходзіцца горад Ардон. У басейне Ардона Садонскае радовішча свінцова-цынкавых руд. На ўчастку ракі працягласцю 16 км (ад сяла Ніжні Зарамаг да вусця ракі Бад) каскад дзеючых ГЭС і ГЭС, якія будуюцца[2].

Зноскі

  1. Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 71. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)
  2. а б в Ардон // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
  3. Река Ардон (Кизилка, Мамих-Дон, Земегон-Дон) (руск.)  (руск.) — інфармацыя пра аб'ект у Дзяржаўным водным рэестры РФ.

Літаратура

правіць
  • Ардон // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 71. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)
  • Ардон // Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 36. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  • Ардон (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі

Спасылкі

правіць