Аркадзь Піліпавіч Оськін

беларускі навуковец у галіне электронікі і інфармацыйных тэхналогій

Аркадзь Піліпавіч Оськін (5 чэрвеня 1945, Арджанікідзэ, СССР — 28 чэрвеня 2023, Наваполацк, Беларусь) — беларускі навуковец у галіне электронікі і інфармацыйных тэхналогій, педагог, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт.

Аркадзь Піліпавіч Оськін
Дата нараджэння 5 чэрвеня 1945(1945-06-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 чэрвеня 2023(2023-06-28) (78 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Навуковая сфера электроніка, ІТ
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Аляксандр Яўгеньевіч Слухоцкі

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 5 чэрвеня 1945 года ў Арджанікідзэ (цяпер — Уладзікаўказ) у Паўночнай Асеціі, куды скіравалі на службу бацьку-вайскоўца.

Скончыў Паўночна-Асецінскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Прамысловая электроніка». Адначасова з вучобай у ВНУ працаваў на заводзе. Пасля атрымання дыплома аб вышэйшай адукацыі ў 1968 годзе працаваў у канструктарскім бюро. У кастрычніку таго ж года з’ехаў у Ленінград, здаў ўступны іспыт і быў залічаны аспірантам на кафедру электратэрмічных ўстановак Ленінградскага электратэхнічнага інстытута па спецыяльнасці «Электратэрмічныя ўстаноўкі і працэсы».

На працягу трох гадоў яму ўдалося напісаць дысертацыю пад кіраўніцтвам прафесара Аляксандра Яўгенавіча Слухоцкага. У снежні 1971 года ён здаў яе ў савет па абароне дысертацый. Але абарона прайшла толькі праз год, у снежні 1972 года. Тэма дысертацыі: «Даследаванне працэсаў нестацыянарнай цеплаправоднасці пры індукцыйным нагрэве цел прамавугольнай формы».

Пасля заканчэння аспірантуры і абароны дысертацыі вярнуўся ў Паўночна-Асецінскі дзяржаўны ўніверсітэт на кафедру тэарэтычнай электратэхнікі і электрычных машын, дзе працаваў да 1976 года. Чытаў курсы «Тэарэтычныя асновы электратэхнікі», «Электрычныя вымярэнні», «Электратэхніку» для неэлектратэхнічных спецыяльнасцей.

У 1976 годзе атрымаў прапанову працы ў Наваполацкім політэхнічным інстытуце выкладчыкам электратэхнікі і пераехаў ў Наваполацк. З верасня 1980 года па 1989 год быў дэканам вячэрняга факультэта НПІ. У кастрычніку 1989 годзе быў абраны дэканам створанага радыётэхнічнага факультэта і ўнёс значны ўклад у яго станаўленне і развіццё. У 1990 годзе ўзначаліў кафедру вылічальнай тэхнікі і аўтаматыкі. Праз некаторы час кафедра была перайменавана ў кафедру інфармацыйных тэхналогій. У 1996 годзе быў прызначаны на пасаду прарэктара па вучэбнай рабоце і інфарматызацыі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, на якой працаваў да чэрвеня 2003 года. Пасля працаваў дацэнтам на розных кафедрах радыётэхнічнага факультэта і факультэта інфармацыйных тэхналогій, у прыватнасці апошнім часам — дацэнтам кафедры тэхналогій праграмавання.

Аўтар больш за 300 навуковых публікацый.

Выбраная бібліяграфія правіць

Вучэбныя выданні правіць

  • Асновы алгарытмізацыі і праграмавання / А. П. Оськін. — Наваполацк: ПДУ, 2009. — 143 с.
  • Мадэляванне гістарычных працэсаў і падзей / А. П. Оськін. — Наваполацк: ПДУ, 2008. — 91 с.
  • Гістарычная інфарматыка / В. Н. Сідарцоў, А. П. Оськін (і інш.). — Мінск: Веды, 1998. — 314 с.

Навуковыя публікацыі правіць

  • Досвед прымянення хмарных тэхналогій для пабудовы інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя ВНУ / А. П. Оськін, С. А. Оськін. — Мінск: РІВШ, 2016.
  • Інфармацыйна-адукацыйнае асяроддзе падтрымкі кіраванай самастойнай працы студэнтаў / А. П. Оськін // Вышэйшая школа. — 2007. — № 5. — С. 67-72.
  • Інварыянтная і варыятыўныя мадэлі кіраванай самастойнай працы студэнтаў / А. П. Оськін // Вышэйшая школа. — 2007. — № 1. — С. 57-64.

Спасылкі правіць