У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Арнэта[1] (польск.: Orneta, ням.: Wormditt) — горад у Польшчы, уваходзіць у склад Лідзбаркскага павета Вармінска-Мазурскага ваяводства ў рэгіёне Вармія. Сядзіба вяскова-гарадской гміны Арнэта. Насельніцтва — каля 9 тыс. жыхароў.

Горад
Арнэта
польск.: Orneta
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Ваяводства
Павет
Гміна
Каардынаты
Бурмістр
Ірэневуш Попель
Плошча
9,63 км²
Насельніцтва
8 924 чалавек (2018)
Шчыльнасць
926,7 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+48 55
Паштовы індэкс
11-130
TERC
2809054
Афіцыйны сайт
SIMC
0932910
Арнэта на карце Польшчы ±
Арнэта (Польшча)
Арнэта
Арнэта (Вармінска-Мазурскае ваяводства)
Арнэта

Гісторыя

правіць

Першая згадка пра паселішча Арнэту — 12 жніўня 1308 года. У 1251 годзе мясцовасць была захоплена тэўтонцамі і перададзена вармінскім біскупам. 26 сакавіка 1313 годзе Арнэта атрымала пацверджанне гарадскіх правоў. У 1340 годзе горад на 9 гадоў (да 1349 года) стаў рэзідэнцыяй вармінскіх біскупаў. У гэтым жа годзе былі пабудаваныя абарончыя сцены і быў пашыраны замак. 6 сакавіка 1454 года кароль Казімір IV Ягелончык абвясціў аб уключэнні рэгіёна ў Каралеўства Польскае. У 1772 годзе пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай Арнэта пераходзіць да Прусіі. 17 сакавіка 1945 года горад займаюць войскі II і III Беларускага фронту савецкай арміі. 23 ліпеня 1945 года адбылася перадача горада польскай адміністрацыі. 7 мая 1946 года зацверджана цяперашняя назва горада.

Зноскі

Спасылкі

правіць