Арон Маркавіч Крыніцкі
Арон Маркавіч Крыніцкі (14 снежня 1896, Мінск — 21 лютага 1971) — удзельнік камуністычнага падполля ў гады грамадзянскай вайны ў Мінску.
Арон Маркавіч Крыніцкі | |
---|---|
Нараджэнне |
14 снежня 1896 |
Смерць | 21 лютага 1971 (74 гады) |
Адукацыя |
|
Біяграфія
правіцьСкончыў БДУ (1925), Інстытут Чырвонай прафесуры (1931). Падчас нямецкай акупацыі Беларусі (1918) адказны сакратар Мінскага падпольнага партыйнага камітэта, адзін з арганізатараў партызанскага руху, член Краявога камітэта камуністычнай арганізацыі Беларусі і Літвы. Пасля вызвалення Мінска намеснік старшыні Мінскага Савета, член Мінскага рэўкама, член ЦВК БССР. У 1920 начальнік аддзела РВС Заходняга фронту, удзельнічаў у падпісанні Дэкларацыі пра абвяшчэнне незалежнасці Беларускай ССР. У 1921—1924 у Мінскім гарсавеце. З 1931 у Наркамасветы РСФСР, з 1933 на выкладчыцкай рабоце ў Маскве.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 517. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).