Арсен Рыгоравіч Булаўка
Арсен Рыгоравіч Булаўка[1] (25 ліпеня 1911, в. Цітва, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 15 ліпеня 1994) — беларускі вучоны ў галіне гідралогіі, доктар геаграфічных навук (1973).
Арсен Рыгоравіч Булаўка | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 ліпеня 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 ліпеня 1994 (82 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гідролаг |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар геаграфічных навук (1973) |
Альма-матар |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1954). З 1933 года працаваў на гідралагічных станцыях на тэрыторыі БССР. У 1946—1954 гадах на пасадзе намесніка начальніка Упраўлення Гідраметэаслужбы БССР. З 1954 года дырэктар Мінскай гідраметэаралагічнай абсерваторыі, з 1961 года па 1981 год у Цэнтральным НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў у Мінску. Выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце.
Навуковая дзейнасцьПравіць
Вучонаму належаць працы па гідралогіі і воднаму балансу.
БібліяграфіяПравіць
- Влияние осушенных болот на элементы водного баланса рек Белорусского Полесья. — М., 1961.;
- Водный баланс речных водосборов. — Л. 1961.;
- Водные ресурсы и человек. — Мн., 1976.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3.
ЛітаратураПравіць
- Булаўка Арсен Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3). — С. 328.