Асека
Асе́ка[1] (трансліт.: Asieka, руск.: Осека) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сялецкага сельсавета. Размешчана за 19 км ад Бярозы, 15 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская. Насельніцтва 8 двароў, 20 жыхароў (2005).
Вёска
Асека
|
Гісторыя
правіцьУ 1864 годзе вядома пад назвай Асіўкі ў Сашыцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Жыхары ўваходзілі ў Зубачаўскае сельскае таварыства, якое разам з жыхарамі в. Зубач налічвала 74 душы сялян-уладальнікаў, 78 працаўнікоў, выкарыстоўвалася 208 дзес. зручнай і 5 дзес. нязручнай зямлі.
У канцы XIX ст. ў Сялецкай воласці У 1890 годзе Зубацкаму (Зубачаўскаму) сельскаму таварыству належалі 82 дзес. сялянскай зямлі. Паводле перапісу 1897 года дзейнічаў хлебазапасны магазін. Вёска межавала з выселкам, які належаў В. К. Курыевічу (1 двор, 7 жыхароў), яго ж маёнткам (1 двор, 11 жыхароў) і маёнткам Ф. Ф. Стацкага (1 двор, 5 жыхароў) пад той жа назвай.
З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 года на кароткі час устаноўлена савецкая ўлада.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Сялецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства, 17 будынкаў.
З 1939 года ў БССР. У 1940 годзе вёска ў Сашыцкім сельсавеце. У 1941—1944 гадах акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінулі 6 воінаўземлякоў.
З 16 ліпеня 1954 года ў Сялецкім сельсавеце. Паводле перапісу 1970 годзе ў калгасе «Усход».
Планіроўка
правіцьПланіровачна складаецца з кароткай вуліцы з двухбаковай забудовай, арыентаванай з поўначы на поўдзень.
Насельніцтва
правіць- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 8 двароў, 20 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх