Асот шурпаты
від раслін
Асо́т шурпаты[3] (Sonchus asper) — від кветкавых раслін роду Асот (Sonchus) сямейства Астравыя (Asteraceae).
Асот шурпаты | |||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Sonchus asper (L.) Hill, 1769 | |||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьАднагадовая травяністая расліна вышынёй 30—60 і да 100 см. Сцябло голае ў ніжняй частцы і апушанае буравата-залацістай шчацінкай уверсе. Корань верацёнападобнай формы. Лісце завостранае, падоўжанае, з калючымі зубцамі. Кветкі залаціста-жоўтыя. Суквецце — кошык. Плод — гладкая сямянка.
Распаўсюджанне і экалогія
правіцьРасліны цвітуць у ліпені—верасні. Растуць у садах, агародах, уздоўж дарог, у засмечаных месцах. Пустазелле.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 124. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 144.
Спасылкі
правіць- Асот шурпаты: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Растения Беларуси // Гербарий ЦБС НАН Беларуси