Астраханскі запаведнік
Астраханскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўны прыродны біясферны запаведнік — запаведнік у дэльце ракі Волгі ў Астраханскай вобласці Расіі. Уключаны ў Сусветную сетку біясферных рэзерватаў . Адносіцца да водна-балотных угоддзяў міжнароднага значэння.
Астраханскі запаведнік | |
---|---|
катэгорыя МСАП Ia: строгі прыродны рэзерват[d][1] | |
Размяшчэнне | |
Плошча |
|
Дата заснавання | 11 красавіка 1919 |
Сайт | astrakhanzapoved.ru |
Гісторыя
правіцьЗапаведнік быў заснаваны 11 красавіка 1919 года рашэннем грамадскай Навуковай камісіі пры Астраханскім універсітэце з мэтай аховы унікальнага прыроднага комплексу дэльты Волгі, месцаў масавых гняздоўяў птушак, лінькі вадаплаўных птушак, нерасцілішчаў і зімавальных ям прамысловых рыб. Першым дырэктарам запаведніка стаў вучоны-арнітолаг Уладзімір Аляксеевіч Хлебнікаў . Як прыродны аб’ект дзяржаўнага значэння зацверджаны пастановай Савета народных камісараў РСФСР ад 24 лістапада 1927 года.
Геаграфія
правіцьЗапаведнік размешчаны ў нізоўях дэльты Волгі, на тэрыторыі Камызяцкага, Валадарскага і Ікранінскага раёнаў Астраханскай вобласці.
Тэрытарыяльна разбіты на тры ўчасткі або кластара:
- Дамчыкскі ў заходняй частцы дэльты
- Трохізбінскі ў цэнтральнай частцы дэльты
- Абжораўскі ва ўсходняй частцы дэльты.
Першапачаткова плошча запаведніка складала 23000 га. Потым, у сувязі з падзеннем узроўню Каспія, ростам надводнай дэльты ў бок мора, плошча запаведніка павялічылася амаль у 3 разы і дасягнула 67917 га, у тым ліку 11298 га — марская акваторыя запаведніка.
Флора
правіцьРасліннасць інтразанальная, тыповага дэльтавага характару; трапляюцца зараснікі каспійскага лотасу, чыліму, рдзесту, рагозу, трыснягу і інш.; сустракаюцца рэліктаввыя і эндэмічныя расліны.
Фауна
правіцьУ фауне мноства птушак, часцей водна-балотных: лебедзь-шыпун, шэрая гусь, лысуха, чырвананосы нырэц, вялікі і малы бугаі, мышалоў, чаплі і інш. У дэльце акліматызаваныя рачны бабёр, андатра і янотападобны сабака; рэдкі эндэмічны від — хахуля.
Зноскі
- ↑ World Database on Protected Areas — 1981. Праверана 5 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.unesco.org/mabdb/br/brdir/directory/biores.asp?code=RUS+05&mode=all
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Житков Б. М. Астраханский заповедник // К двадцатилетию Астраханского госзаповедника. — М., 1940. — 80 с.
- Кривоносов Г. А., Живогляд А. Ф. Астраханский заповедник // Заповедники европейской части РСФСР. II / под ред. В. В. Соколова, Е. Е. Сыроечковского. — М.: Мысль, 1989. — С. 264—292.