Афганец (вецер)
Афга́нец — сухі і вельмі пыльны паўднёва-заходні або паўднёвы вецер, што дзьме ў раёны заходняга Паміра і вярхоўі Амудар’і з Афганістана.
Узнікае пры ўварванні халодных паветраных масаў у паўднёвыя раёны Сярэдняй Азіі. У Тэрмезе дзьме да 70 дзён за год. Скорасць ветру — 17—25 м/с. Афганец прыгнечвае расліннасць, наносіць шкоду сельскай гаспадарцы[1].
Зноскі
- ↑ Афганец // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 127.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Афганец // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Афганец // Геаграфія ў тэрмінах і паняццях: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — С. 39. — 352 с.: іл. — ISBN 985-11-0262-8.