Шматгадовая травяністая расліна. Сцёблы прамыя, 30—85 см (да 100 см[1]) даўжынёй. Лісце простае, лінейнае, з гладкім краем, шурпатае, сядзячае, у асноўным прыкаранёвае. Суквецце — вузкая мяцёлка з нешматлікіх каласкоў. Каласкі складаюцца з 3—5 кветак. Каласковыя лускавінкі з трыма жылкамі. Ніжняя лускавінка зубчастая, з асцюком і белай плеўкай па краі. Плод — сухая зярняўка.
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Паўночнай Афрыкі і Азіі. Расце на сухадольных лугах, каля жылля. Утварае дзярнінкі. Цвіце ў чэрвені—ліпені.
- Arrhenatherum pratense (L.) Samp.
- Avena pratensis L.
- Avenochloa pratensis (L.) Holub
- Avenula pratensis (L.) Dumort.
- Авенула pratense
Зноскі
- Кім Г. А. Аўсец // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 170. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Rzut. Oka Jeogr. Fiz. Wol. Pod. 10. 1828
- Roser, M. 1995. Taxon 44:395.
- Tutin, T. G. et al., eds. 1964—1980. Flora europaea. [Avenula pratensis (L.) Dumort.].
- Tzvelev, N. N. 1976. Zlaki SSSR.