Аўстрыйскі дапаможны корпус

Аўстры́йскі дапамо́жны ко́рпус (ням.: Österreichische Hilfskorps, фр.: Corps Auxiliaire Autrichien) — вайсковае фарміраванне Аўстрыйскай імперыі ў складзе войска Напалеона ў 1812 годзе.

Аўстрыйскі дапаможны корпус
FranceImp1.png
Гады існавання 14 сакавіка 1812 —
Краіна Аўстрыя
Уваходзіць у Вялікую армію
Тып сухапутныя войскі
Колькасць 31 000 чалавек
Дыслакацыя Французская імперыя
Войны Расійская кампанія Напалеона

Паводле ўмоў Парыжскага саюзнага дагавора (14 сакавіка 1812) Аўстрыя была вызвалена ад удзелу ў войнах Францыі супраць Англіі і на Пірэнейскім паўвостраве, аднак абавязвалася ў выпадку вайны з Расіяй выставіць дапаможны корпус. Ён мусіў знаходзіцца пад камандаваннем аўстрыйскага генерала, але дзейнічаць паводле дырэктываў Напалеона[1].

Ваенныя дзеянніПравіць

Корпус Шварцэнберга па першапачатковай задумцы Напалеона прызначаўся для абароны Варшаўскага герцагства. Аднак неўзабаве пасля пачатку баявых дзеянняў у Беларусі аўстрыйцы былі накіраваны на дапамогу саксонскаму 7-му корпусу Рэнье[2] супраць 3-й рэзервовай арміі генерал ад кавалерыі Аляксандра Тармасава. Увосень 1812, пасля падыходу Дунайскай арміі адмірала Чычагава сілы Шварцэнберга і Рэнье адышлі на тэрыторыю Вялікага герцагства Варшаўскага. 30 студзеня 1813 года князь Шварцэнберг бяз бою здаў Варшаву і сышоў у Галіцыю, а Рэнье — да Каліша. Страты аўстрыйскага дапаможнага корпуса ў расійскай кампаніі склалі каля 7000 чалавек[3].

СкладПравіць

Камандуючы генерал ад кавалерыі князь Карл Філіп Шварцэнберг, герцаг Крумадскі. Начальнік штаба генерал-маёр Ёзэф Ксаўер фон Штутэргайм[ru].

Агулам: 27 батальёнаў, 44 швадроны, 60 гармат — 30 900 чалавек[3].

Дывізія цэнтраПравіць

Фельдмаршал-лейтэнант барон Фрыдрых Б’янкі(ням.) бел..

  • Брыгада генерал-маёра ландграфа фон Гесэн-Гомбурга(ням.) бел.
    • 2-і пяхотны полк Гілера (венгерскі, 2 батальёны). Камандзір: палкоўнік фон Торы
    • 33-і пяхотны полк Каларэда-Мансфельда (венгерскі, 2 батальёны). Камандзір: палкоўнік Давід фон Андрашы(ням.) бел.
    • Грэнадзёрскі батальён Кірхенбетэра (венгерскі)
      • 34-ы пяхотны полк фон Давідавіча (венгерскі). Камандзір: палкоўнік фон Габелькофен
      • 37-ы пяхотны полк
      • 60-ы пяхотны полк
  • Брыгада генерал-маёра графа фон Ліліенберга(ням.) бел.
    • 19-ы пяхотны полк Альвінцы (венгерскі, 2 батальёны). Камандзір: палкоўнік Зэеталь
    • 48-ы пяхотны полк Вукасавіча(ням.) бел., пазней Ёзэфа Антона фон Зімбшэна[4] (венгерскі, 2 батальёны). Камандзір: палкоўнік фон Рэхенберг
    • Грэнадзёрскі батальён Бжэзінскага (нямецкі)
      • 30-ы пяхотны полк
      • 41-ы пяхотны полк
      • 58-ы пяхотны полк барона дэ Белью (венгерскі). Камандзір: палкоўнік шэвалье дэ Лампрэ

Дывізія левага флангаПравіць

Фельдмаршал-лейтэнант Берзіна фон Зігенталь.

  • Брыгада генерал-маёра Мора(ням.) бел.
    • 9-ы пяхотны полк Чартарыйскага (валонскі, 2 батальёны). Камандзір: палкоўнік фон Мак-Эліят
    • 30-ы пяхотны полк князя дэ Ліня(ням.) бел. (валонскі, 2 батальёны). Камандзір: палкоўнік дэ Мейс
  • Брыгада генерал-маёра князя Алаіза Ганзагі фон Ліхтэнштэйна
  • Брыгада генерал-маёра Петэра фон Больцы
    • 7-ы фельд-егерскі батальён. Камандзір: палкоўнік Іозеф Стэфаніні і Монтэ Айронэ
    • плюс пяхотны полк Лузіньяна або Эстэрхазі з брыгады Ліхтэнштэйн

Дывізія правага флангаПравіць

Фельдмаршал-лейтэнант барон Леапольд фон Траўтэнберг(ням.) бел..

  • Брыгада Меэра
    • 7-ы пяхотны полк фельдмаршала барона Шродэра
    • 39-ы пяхотны полк барона Дукі (венгерскі). Камандзір: палкоўнік Эмерых фон Баконі
  • Брыгада генерал-маёра Франца фон Пфляхера
    • 6-ы пагранічны пяхотны полк Св. Георга (2 батальёны)
    • 5-ы егерскі батальён. Камандзір: маёр Хартап

Кавалерыйская дывізіяПравіць

Фельдмаршал-лейтэнант Ёган Марыя Філіп Фрымон(ням.) бел..

АртылерыяПравіць

Генерал-маёр Ёзэф Вахтэр фон Вахтэнбург.

  • чатыры батарэі палявой артылерыі
  • дзве батарэі коннай артылерыі

Агулам каля 60 гармат.

Інжынерныя войскіПравіць

  • 3 піянерныя роты[3]
  • пантонная рота[3]

Зноскі

  1. Парижские союзные договоры 1812 / А. Я. Вышинский, С. А. Лозовский. — Дипломатический словарь. — М.: Государственное издательство политической литературы, 1948.
  2. Лакин В. А. В далеком тылу «Великой армии» // Гроза двенадцатого года над Полесьем. — Мн.: Четыре четверти, 2009. — С. 4. — ISBN 978—985-6856-57-3.
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 Михаил Одинцов.. Австрийский вспомогательный корпус в 1812 года (Le corps autrichien auxiliaire en 1812)(руск.) . Наполеон и революция. Blogspot (24 чэрвеня 2012).
  4. 4,0 4,1 К. Власов.. Австрийский вспомогательный корпус(руск.) . Расписание Великой армии на начало русской кампании 1812 (24 чэрвеня 2012).

СпасылкіПравіць