Алег Анатольевіч Макушнікаў
Алег Анатольевіч Макушнікаў (15 ліпеня 1960, Гомель — 3 лістапада 2021[2]) — беларускі археолаг і гісторык. Доктар гістарычных навук, (2012). Даследчык археалогіі і гісторыі перыяду сярэдневякоўя паўднёвага ўсходу Беларусі і сумежных рэгіёнаў.
Алег Анатольевіч Макушнікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 ліпеня 1960 ці 1960[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 лістапада 2021 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, археолаг, гісторык |
Навуковая сфера | археалогія |
Месца працы | Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, гістарычны факультэт, кафедра гісторыі славян і спецыяльных гістарычных дысцыплін |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Навуковае званне | дацэнт |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Пётр Фёдаравіч Лысенка |
Вядомы як | вядучы археолаг Гомельскага Пасожжа |
Сайт | Кафедра |
Біяграфія
правіцьСкончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці гісторыя (1982), аспірантуру Інстытута гісторыі Акадэміі навук БССР (1985). У 1987 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Ніжняе Пасожжа ў другой палове I тысячагоддзя н.э.» (навуковы кіраўнік — кандыдат гістарычных навук, дацэнт Пётр Лысенка).
Малодшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара археалогіі і аддзела Гомельскага абласнога краязнаўчага музея (1982, 1986—1990). Дырэктар Гомельскага абласнога археалагічнага цэнтра (1990—1993), вядучы спецыяліст у Дзяржаўнай гісторыка-культурнай экспедыцыі (1993).
З 1993 года працаваў на кафедры гісторыі славян і спецыяльных гістарычных дысцыплін гістарычнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны. У 2011 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Сацыяльна-эканамічнае і этнакультурнае развіццё Гомельскага Падняпроўя ў V—XIII стст.». Пастаянны член секцыі археалогіі Гомельскага абласнога аддзялення арганізацыі «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры», член Гомельскага гарадскога краязнаўчага таварыства.
Навуковыя працы
правіцьАўтар больш за 300 навуковых і навукова-папулярных прац па сярэднявечнай гісторыі і археалогіі Паўднёва-Усходняй Беларусі, праблем узнікнення і пачатковай гісторыі Гомеля, у тым ліку шэрагу манаграфій.
Манаграфіі
- Археологические памятники Гомельщины (по материалам раскопок близ д. Нисимковичи). — Мн,1988 (в суаўтрстве з Уладзімірам Багамольнікавым). (руск.)
- В поисках древнего Гомия. — Гомель,1994 (руск.)
- Гомель с древнейших времен до конца XVIII в. Историко- краеведческий очерк- Гомель. 2002 (перавыдадзена ў 2010) (руск.)
- Гомельское Поднепровье в V — середине XIII вв.: социально-экономическое и этнокультурное развитие: монография — Гомель,2009 (руск.).
Навуковы рэдактар
- Богомольников В. В. Радимичи: (по материалам курганов X—XII вв.). — Гомель, 2004.
- Славянский мир Полесья в древности и средневековье: материалы междунар. науч. конф., 19-20 окт. 2004 г., — Гомель,2004.
- «Открыть миру душу белоруса…»: матэрыялы Міжнар. навук.-практ. канф., прысвеч. 150-годдзю з дня нараджэння Е. Р. Раманава, 25-26 кастр. 2005 г. — Гомель.2005.
- Гісторыя Лоеўскай зямлі. Факты. Каментарыі: матэрыялы міжнар. навук.-практ. канф., прысвеч. 500-годдзю ўтварэння г.п. Лоеў, Лоеў, 20 кастр. 2005 г. — Гомель,2006.
Навуковыя артыкулы
- Древнерусский княжеский перстень с территории белорусско-российского пограничья: [Брян. обл.] // МАБ. — № 7. — 2003. — С. 161—165.
- Палеалітычная прылада з Гомеля // МАБ. — № 3. — 2001. — С. 242—245 (в суаўтрстве з Аленай Калечыц).
- Ламеллярный доспех восточнославянского ратника начала XIII в.: (по материалам раскопок в Гомеле) // Гісторыка-археалагічны зборнік. — Т. 13.
- Памятники эпиграфики и сфрагистики из летописного Гомия // Гісторыка-археалагічны зборнік. — № 15. — 2000. — С. 73-75.
- Восточнославянский горизонт селища Нисимковичи II в Посожье // Гісторыка-археалагічны зборнік. — № 17. — 2002. — С. 165—174.
- Замак, горад і яго жыхары ў XVI—XVIII стст. : з гісторыі Гомеля / Алег Макушнікаў // Палац. — 2014. — № 1 (за 2013). — С. 5—16.
Зноскі
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
- ↑ nashaniva.com
Літаратура
правіць- Археалогія і нумізматыка Беларусі. — Мн.: БелЭН, 1993. — с.391-392;
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. — Т.5 — Мн,1999. — с.49;
- Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Чачэрскага раёна. — Мн,2000. — с.46.
Спасылкі
правіць- Ярскі, М. Пошук каранёў // Белсат. «Аб’ектыў» 26 ліпеня 2012.(недаступная спасылка)
- Курганны могільнік у в. Мохаў. Інтэрв’ю вучонага на Ютубе (руск.)
- Под Гомелем волонтеры-археологи исследуют уникальный памятник эпохи Древней Руси (руск.)
- Мицкевич П. Археологи узнали, что белорусы стали курить раньше россиян — еще в XVI веке. // Комсомольская правда в Белоруссии. — 12 июля 2012. (руск.)
- Мицкевич П. Археологи отодвинули рождение Гомеля на три века назад // Комсомольская правда в Белоруссии. — 28 июля 2007. Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
- В районе ўсыпальницы князей Паскевичей в Гомеле ведутся раскопки. // Телерадыёкампанія «Гомель». 14 июля 2012. Архівавана 31 жніўня 2012. (руск.)
- В гомельском парке Румянцевых-Паскевичей начинаются археологические раскопки. // Белапан. 12 июняя 2007. Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
- Рэцэнзія Генадзя Семенчука на кнігу «Гомель c древнейших времен до конца XVIII в.»//Białoruskie Zeszyty Historyczne. — 2005. -№ 24. — s.260-264