Андрэй Міхайлавіч Паўлінаў
Андрэй Міхайлавіч Паўлі́наў (руск.: Андрей Михайлович Павлинов; 1 (13) кастрычніка 1852, Іркуцк — 13 (25) лістапада 1897) — рускі архітэктар, археолаг, рэстаўратар, гісторык архітэктуры, захавальнік Аружэйнай палаты. Акадэмік архітэктуры (1882).
Андрэй Міхайлавіч Паўлінаў | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 10 (22) кастрычніка 1852 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 (25) лістапада 1897 (45 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Працаваў у гарадах | Масква, Уфа |
Архітэктурны стыль | эклектыка |
Рэстаўрацыя помнікаў | Чарнігаўскі Спаса-Праабражэнскі сабор, Полацкі Сафійскі сабор Каломенскі крэмль, Мірожскі манастыр і інш. |
![]() |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Іркуцку 1 кастрычніка 1852 года ў сям’і чыноўніка. Скончыў Імператарскае Маскоўскае тэхнічнае вучылішча, а ў 1879 годзе — Імператарскую Акадэмію мастацтваў, са званнем класнага мастака архітэктуры 2-й ступені. Ужо з 1878 года служыў гарадскім архітэктарам Уфы.
Атрымаў вядомасць вывучэннем помнікаў старажытнарускага дойлідства. З 1882 года — член-карэспандэнт, з 1885 года — правадзейны член Маскоўскага археалагічнага таварыства. За праект рэстаўрацыі Спаса-Праабражэнскага сабора ў Чарнігаве атрымаў у 1883 годзе званне акадэміка архітэктуры. Кіраваў рэстаўрацыяй у Каломенскім крамлі, выканаў праекты рэстаўрацыі сабора Мірожскага манастыра ў Пскове, Сафійскага сабора ў Полацку, Успенскага сабора ва Уладзіміры, цэркваў і сабораў Маскоўскага Крамля. З 1888 года служыў захавальнікам, затым кіраўніком аддзела Аружэйнай палаты. Аўтар манаграфіі «Гісторыя рускай архітэктуры» (1894). Аўтар шэрага пабудоў у Маскве. Браў удзел у конкурсах на праект помніка Аляксандру II у Крамлі, будынкі Маскоўскай гарадской думы і іншых.
Бываў на Беларусі, вывучаў помнікі архітэктуры і выяўленчага мастацтва, рабіў іх навуковыя апісанні і замалёўкі. У 1893 годзе на 9-м археалагічным з’ездзе ў Вільні выступіў з дакладамі пра старажытныя помнікі мураванага і драўлянага дойлідства Віцебска і Полацка. Вызначыў, што заходнія апсіды Полацкага Сафійскага сабора прыбудаваны пазней, падрабязна апісаў муроўку Віцебскай Благавешчанскай царквы і датаваў гэты помнік XII ст.[1]
Памёр 13 лістапада 1897 года ў Маскве; пахаваны на Пятніцкіх могілках.
Працы
правіць- О древних церковных сооружениях (1886).
- Доисторическая пора искусства на почве России (1887).
- Древние храмы в Витебске и Польше и деревянные церкви в Витебской губернии // Вестник изящных искусств. — СПб., 1887.
- Архитектура в России. Домонгольский период (1888).
- Реставрация древней крепости в г. Коломне (1889).
- Экспедиция на Кавказ 1888 года // Материалы по археологии Кавказа, 1893, в. 3.
- История русской архитектуры (1894).
- Древние храмы Витебска и Полоцка // Труды IX археологического съезда в Вильне 1893 г. — М., 1895. — Т. 1.
- Деревянные церкви в Витебске // Труды IX археологического съезда в Вильне 1893 г. — М., 1895. — Т. 1.
Зноскі
- ↑ Паўлінаў Андрэй Міхайлавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Літаратура
правіць- Паўлінаў Андрэй Міхайлавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Зодчие Москвы времени эклектики, модерна и неокласицизма (1830-е — 1917 годы): илл. биогр. словарь / Гос. науч.-исслед. музей архитектуры им. А. В. Щусева и др. — М.: КРАБиК, 1998. — С. 193. — 320 с. — ISBN 5-900395-17-0.
- Павлинов, Андрей Михайлович // Словарь русскихъ художниковъ. — Сост. Н. П. Собко. — Т. III. — Вып. 1. — СПб., 1899. — Стлб. 1—5.