Аляксандр Паўлавіч Смародскі

(Пасля перасылкі з А. Смародскі)

Алякса́ндр Па́ўлавіч Смаро́дскі[2] (1850 — 24 кастрычніка 1910[2]) — беларускі педагог, пісьменнік, краязнавец, грамадскі дзеяч.

Аляксандр Паўлавіч Смародскі
Род дзейнасці пісьменнік, краязнавец, педагог, гісторык
Дата нараджэння 1850[1]
Дата смерці 24 кастрычніка 1910(1910-10-24) ці 1910
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар

Скончыў Пецярбургскі гістарычна-філалагічны інстытут у 1876[2] годзе. З 1876 года працаваў выкладчыкам Мінскай гімназіі, потым з 1878 года — сакратаром Мінскага губернскага статыстьгчнага камітэта. У 19041905 гадах рэдактар і выдавец вялікадзяржаўна-шавіністычнай газеты «Белорусский вестник»[3]. У 1880-я актыўна вывучаў і сістэматызаваў мінулае і сучаснае Мінскай губерні, у выніку напісаў шэраг прац, якія сталі пэўным унёскам у справу развіцця археалогіі і гістарычнага краязнаўства на Беларусі.

Найбольш вядомыя з іх: «3 нагоды 50-годдзя ўз’яднання ўніятаў з праваслаўнай царквой» (1889) «Стагоддзе Мінскай губерні» (1892), «Дзявяты археалагічны з’езд у Вільні» (1893), якая змяшчае бібліяграфічны паказальнік твораў, артыкулаў, нататак, што адносяцца да прадмету археалогіі па Мінскай губерні.

Зноскі

  1. Смородский, Александр Павлович // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1900. — Т. XXXа. — С. 579.
  2. а б в БелЭн 2002.
  3. Конон, В. М. Проблемы искусства и эстетики в общественной мысли Белоруссии начала XX в. / В. М, АН Белорусской ССР, Институт философии и права; [Редактор С. Х. Александрович]. — Мн.: Наука и техника, 1985. — 200 с.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць