Алена Сяргееўна Гурская

(Пасля перасылкі з А. С. Гурская)

Алена Сяргееўна Гу́рская (нар. 21 лютага 1950, пас. Цялякава, Уздзенскі раён, Мінская вобласць) — беларускі літаратуразнавец і крытык. Кандыдат філалагічных навук. (1982), дацэнт (1992)[1].

Алена Сяргееўна Гурская
Дата нараджэння 21 лютага 1950(1950-02-21) (74 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці літаратуразнаўца, крытык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыла ў 1972 годзе БДУ. У 1974—1992 гадах у Інстытуце літаратуры АН Беларусі, з 1992 года ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце. Друкуецца з 1967 года[1].

Навуковая дзейнасць правіць

Даследуе праблемы мастацкіх пошукаў у сучаснай беларускай паэзіі, пытанні паэтыкі (манаграфія «Адказнасць перад часам: Нарыс творчасці К. Кірэенкі», 1986; артыкулы «Свабодны верш і сучасная беларуская паэзія», 1975; «Мастацкія пошукі лірыкі», 1980, і інш.). Аўтар кнігі «Праблемы сучаснай беларускай крытыкі» (1996, з Л. Гарэлік і Т. Грамадчанка)[1].

Зноскі

  1. а б в Гурская Алена Сяргееўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць