Багамолы, таксама Багамолавыя (Mantodea, Mantoptera) — падатрад насякомых атрада тараканападобных. Некаторыя энтамолагі вылучаюць багамолаў у самастойны атрад.

Багамолы

Багамол Rhombodera basalis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Mantodea Burmeister, 1838

Сінонімы
Mantoptera
Даччыныя таксоны

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  914220
NCBI  7504
EOL  416
FW  180000

Апісанне

правіць

Даўжыня да 11 см. Афарбоўка ахоўная; некаторыя віды імітуюць кветкі, лісце і іншыя часткі раслін. Цела падоўжанае. Галава рухомая трохвугольная, з вялікімі вачыма, над асновай вусікаў размяшчаюцца тры простых вочкі. Ротавыя органы грызучыя. Першы грудны сегмент вузкі, значна даўжэйшы за астатнія, нясе хапальныя канечнасці. Ногі добра развітыя, на пярэдняй пары магутныя шыпы, якія ўтвараюць пры складванні моцны хапальны апарат. Крылаў дзве пары; пярэднія вузейшыя, заднія складаюцца веерападобна (часам часткова ці цалкам рэдукаваныя).

Паміж першымі членікамі задніх ног (тазікамі) знаходзяцца ўспрымальныя да ультрагуку органы (так званае цыклапічнае вуха). Брушка з 10 тэргітамі (спіннымі часткамі сегмента); на яго канцы маюцца членістыя прыдаткі — цэркі.

Пашырэнне

правіць

Выкапнёвыя рэшткі вядомыя з адкладаў ніжняга мелу. Вядома больш за 2800 відаў (2853 віды па стане на люты 2008), вялікая частка якіх уваходзіць у сямейства Mantidae.

Пашыраны ў тропіках і субтропіках абодвух паўшар’яў. Найчасцей трапляецца багамол звычайны (Mantis religiosa).

Асаблівасці біялогіі

правіць

Ператварэнне няпоўнае (адсутнічае стадыя кукалкі).

 
Багамол са здабычай, Японія

Драпежнікі, кормяцца насякомымі, некаторыя трапічныя віды нападаюць на дробных яшчарак, птушак. Падцікоўваюць здабычу, седзячы з паднятымі пярэднімі нагамі (ад гэтай «малітоўнай» позы і пайшла назва).

Буйнейшая самка падчас капуляцыі нярэдка з’ядае самца. Яйцы адкладваюць на расліны, радзей на камяні і іншыя прадметы, у агульнай застываючай пеністай абалонцы — аатэцы. Звычайна зімуюць.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць