Богуміл Кафка
Бо́гуміл Ка́фка (чэшск.: Bohumil Kafka; 14 лютага 1878, Нова Пака, Аўстра-Венгрыя — 24 лістапада 1942, Прага, Пратэктарат Багемія і Маравія) — чэшскі скульптар, прадстаўнік сімвалізму.
Богуміл Кафка | |
---|---|
чэшск.: Bohumil Kafka | |
Дата нараджэння | 14 лютага 1878 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 лістапада 1942 (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | , |
Род дзейнасці | скульптар, педагог, медальер, настаўнік, настаўнік мастацтва |
Месца працы | |
Вучоба | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьВучыўся ў 1892—1896 гадах у школе скульптараў і каменшчыкаў у Горжыцах , у 1896—1898 гадах у Мастацка-прамысловай школе ў Празе, у 1898—1901 гадах у Пражскай акадэміі мастацтваў. Дзякуючы атрыманай стыпендыі ў 1904—1908 гадах жыў і працаваў у Парыжы.
У 1916—1925 гадах выкладаў у Мастацка-прамысловай школе, з 1925 года ў Пражскай акадэміі мастацтваў. Двойчы абіраўся яе рэктарам.
Памёр у Празе ад апендыцыту. Пахаваны на Вышаградскіх могілках.
Творчасць
правіцьТворчая манера адметная пошукамі прасторавай выразнасці, свабодай кампазіцый, жывапіснай пластычнасцю. Сярод работ: «Руіны жыцця» (1902), «Брукаўшчыкі», «Серна з дзіцянятамі», рэльеф «Пасля купання ў моры» (усе 1905), «Абуджэнне» (1905, 1926), «Зоркі гаснуць» (1906), праекты помнікаў К. Гаўлічаку-Бораўскаму (1924), Яну Жыжку (1931—1934; устаноўлены ў 1950 у Празе) і інш. Працаваў як партрэтыст і медальер.
-
Помнік Яну Жыжку на вяршыні Віткавай гары ў Празе[4]
-
Помнік Мілану Штэфаніку, Браціслава
-
Іозеф Манес, Прага
-
Бюст Яна Коцера, Прага
Зноскі
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ BillionGraves — 2011.
- ↑ У наш час гэта найбуйнейшая конная статуя ў Еўропе: вышыня — 9 метраў, з пастаментам — 22 метра, вага — 16,5 тон, бронза. Праца над статуяй пачалася ў 1931 годзе і скончылася ў 1942 годзе. Архівавана 12 мая 2014.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Богуміл Кафка
- Bohumil Kafka Архівавана 12 мая 2014.