Балатнакветнік

род раслін

Балатнакве́тнік, Німфейнік[3][4] (Nymphoides) — род кветкавых раслін сямейства Бабковыя (Menyanthaceae).

Балатнакветнік
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Nymphoides Ség., 1754


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29995
NCBI  49613
EOL  61824
IPNI  30013186-2
FW  157355

Батанічнае апісанне правіць

Шматгадовыя травяністыя водныя расліны з паўзучым карэнішчам. Сцёблы доўгія, дасягаюць паверхні вады. Лісце шчыльнае, скурыстае, плавае на паверхні вады. Кветкі на доўгіх кветакносах, жоўтага або белага колеру, сабраныя ў парасонападобныя суквецці. Плод — шматнасенная каробачка.

Віды і распаўсюджанне правіць

Род налічвае каля 25[4] відаў (34 віды[5]), распаўсюджаных пераважна ў трапічных і субтрапічных раёнах абодвух паўшар’яў. Ва ўмераным поясе, у т.л. на тэрыторыі Беларусі на рацэ Нёман у Карэліцкім раёне сустракаецца балатнакветнік шчыталісты (Nymphoides peltata)[4].

Растуць у стаячай вадзе заток азёр і рэк, старыцах, сажалках.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 88. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2.
  5. Nymphoides (англ.) // The Plant List

Літаратура правіць

Спасылкі правіць