Балдуін III Іерусалімскі
Балдуін III (1130—1162) — кароль Іерусалімскі (з 1143 года), сын і спадчыннік Фулька. Узор доблеснага рыцара. Балдуін стаў каралём яшчэ ў дзяцінстве. У часы яго панавання Іерусалім стаў больш цесна звязаны з Візантыйскай імперыяй, у другім крыжовым паходзе паспрабаваў і не здолеў заваяваць Дамаск. Балдуін захапіў важную егіпецкую крэпасць Аскалон, але таксама меў справу з павелічэннем уплыву Нур ад-Дзіна ў Сірыі. Памёр бяздзетным, яго спадчыннікам стаў брат Амары.
Балдуін III Baldwin III, фр.: Baudouin III | |||
![]() | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
25 снежня 1143 — 27 сакавіка 1162 | |||
(пад імем Балдуін III) | |||
Каранацыя | 25 снежня 1143 | ||
Папярэднік | Фульк Іерусалімскі | ||
Пераемнік | Амары I Іерусалімскі | ||
Дзейнасць | палітык | ||
Нараджэнне | 30 лістапада 1130 | ||
Смерць | 10 лютага 1162[1] (31 год) | ||
Пахаванне | |||
Дынастыя | Гацінэ-Анжу[d] | ||
Бацька | Фульк Іерусалімскі | ||
Маці | Мелісенда Іерусалімская[d] | ||
Жонка | каля Феадора Камніна[d] | ||
Ваенная служба | |||
Бітвы | |||
БіяграфіяПравіць
У 1152 годзе атрымаў перамогу пад Іерусалімам, але ў 1157 годзе патрываў страшную паразу ад алепскага атабека Нур ад-Дзіна на берагах Іардана.
Перамога, здабытая ім пры Тыверыядскім возеры ў 1158 годзе, даставіла яго каралеўству ранейшае значэнне, і ён валадарыў з тых часоў, клапоцячыся аб захаванні спакою ўнутры дзяржавы. Узяўшы шлюб з Феадорай, пляменніцай грэчаскага імператара Мануіла, ён набыў у ім саюзніка, але, нягледзячы на гэта, яго паход супраць Нур ад-Дзіна не прынёс яму чаканых выгод.
Іерусалімскае каралеўства было занадта ўзрушана няўдалым другім крыжовым паходам і бясконцымі ўнутранымі міжусобіцамі, каб дасягнуць трывалага існавання, тым больш, што Балдуін памёр у росквіце гадоў у Трыпалі, у Сірыі, 10 лютага 1162 года; мяркуюць, што ён быў атручаны. Яго спадчыннікам стаў брат Амары I, які памёр у 1173 годзе.
ПродкіПравіць
Зноскі
- ↑ Israeli
ЛітаратураПравіць
- William of Tyre; Babcock, E. A.; Krey, A. C. (trans.) (1943). «A History of Deeds Done Beyond the Sea». New York: Columbia University Press.
- Runciman, Steven (1952). «A History of the Crusades, vol. II: The Kingdom of Jerusalem». New York: Cambridge University Press.
- Hamilton, Bernard (1978). «Women in the Crusader States: The Queens of Jerusalem». In Baker, Derek. Medieval Women. Oxford: Ecclesiastical History Society. ISBN 0-631-19260-3.
СпасылкіПравіць
Балдуін III Іерусалімскі на Вікісховішчы |
Папярэднік: Мелісенда |
Кароль Іерусаліма 1143—1162 |
Пераемнік: Амары I |