Балотніца сасочкавая

Балотніца сасочкавая[3] (Eleocharis mamillata) — від раслін з роду Балотніца (Eleocharis) сямейства Асаковыя (Cyperaceae).

Балотніца сасочкавая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Eleocharis mamillata (H.Lindb.) H.Lindb.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  40052
NCBI  280064
EOL  1120206
GRIN  t:4164
IPNI  306931-1
TPL  kew-242624

Апісанне правіць

Шматгадовыя травы з паўзучым карэнішчам. Сцябло мяккае. Ліставыя похвы жаўтлявыя або чырванаватыя. Каласкі густыя. Покрыўныя лускі карычневыя. Плады шырока-зваротнаяйкападобныя ці амаль круглявыя. Паміж стылаподыем і плодам няма перацяжкі, стылаподый усёю асновай прылягае да верхавіны плоду. Стылаподый сасочкападобны, рэдка коратка-канічны, вышыня яго значна менш шырыні (0,3—0,6 мм даўжынёй, 0,4—0,8 мм шырынёй)[4].

Распаўсюджанне правіць

Распаўсюджаны ў Еўразіі, Канадзе і ЗША[5][6].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 62. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. www-sbras.nsc.ru(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2019. Праверана 12 чэрвеня 2019. (руск.)
  5. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  6. efloras.org. (англ.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць