Балотніца

род раслін
(Пасля перасылкі з Eleocharis)

Бало́тніца[3][4][5], або сітнёг[4][6], сітняк[5] (Eleocharis) — род вільгацелюбівых аднагадовых і шматгадовых травяністых раслін сямейства Асаковыя (Cyperaceae).

Балотніца

Eleocharis calva
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Eleocharis R.Br., 1810

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  40010
NCBI  46324
EOL  29150
GRIN  g:4164
IPNI  30003459-2
FW  319854

Батанічнае апісанне

правіць
 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Сцёблы раслін голыя, не галінастыя, без лісця, гладкія або з невялікімі барознамі. Каля асновы сцябла маецца 1—3 ці некалькі лістоў. Кветкі двухполыя, у адзіночных каласках па канцах сцёблаў. Плод — арэшак.

Экалогія

правіць

Расліны гэтага роду сустракаюцца ў волкіх месцах: ля вадаёмаў, на балотах і на вільготных лугах. Могуць утвараць зараснікі.

Род ўключае больш за 260 відаў, з іх 7 на тэрыторыі Беларусі.

Род уключае больш 280 відаў[7]. Некаторыя з іх:

Зноскі

правіць
  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 62. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б БелЭн 1996.
  5. а б ЭПБ 1983.
  6. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14.
  7. The Plant List: Eleocharis

Літаратура

правіць