Балотніца балотная
Бало́тніца балотная[1][2], Балотнік[3], Балотніца прамежкавая[4] (Eleocharis palustris) — невялікая расліна з роду Балотніца (Eleocharis) сямейства Асаковыя (Cyperaceae).
Балотніца балотная | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьШматгадовая травяністая расліна вышынёй 10—50 см з вельмі галінастым карэнішчам, ад якога адыходзяць цёмна-зялёныя вертыкальныя парасткі з невялікімі барознамі і похвамі пурпуровага колеру каля асновы. Сцёблы развіваюцца пучкамі, таму зараснікі могуць нагадваць шчотку. Каласкі маюць даўжыню 5—20[1] мм. Каляплоднік пераважна складаецца з 4 шчацінак з шыпікамі, накіраванымі ўніз. Плод — арэшак.
Распаўсюджанне
правіцьРаспаўсюджаны ў большай частцы Паўночнага паўшар’я ад Азорскіх астравоў, Канарскіх астравоў і Паўночнай Афрыкі да Ісландыі і ва ўсёй Еўропе на ўсход, праз Блізкі Усход, Непал, Пакістан, Каўказ, Казахстан і Манголію да Сахаліна, Японіі і Кітая. Таксама пражывае па ўсёй Паўночнай Амерыцы ад Аляскі да Грэнландыі і на поўдзень, ва ўсходняй частцы Мексікі. Расце на плыткаводдзях і па берагах вадаёмаў, па канавам, каля сырых дарог, на лугах, утварае цёмна—зялёныя зараснікі. Цвіце ў маі—ліпені.
Выкарыстанне
правіцьЗноскі
- ↑ а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 62. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 62. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Eleocharis intersita Zinserl.
Літаратура
правіць- Бало́тніца, сітнёг // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 224. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Іванкіна В. М. Бало́тніца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 260. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Гамуля Ю. Г. Рослини України / за ред. О. М. Утєвської. — X.: Фактор, 2011. — 208 с. — C. 86. (укр.)
Спасылкі
правіць- Болотница болотная — Eleocharis palustris: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Germplasm Resources Information Network (GRIN) (англ.)