Балотніца

род раслін

Балотніца[3], або сітнёг[4][5], сітняк[6] (Eleocharis) — род вільгацелюбівых адна- і шматгадовых травяністых раслін сямейства Асаковыя (Cyperaceae).

Балотніца

Eleocharis calva
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Eleocharis R.Br., 1810

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  40010
NCBI  46324
EOL  29150
GRIN  g:4164
IPNI  13736-1
FW  319854

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Сцёблы раслін голыя, не галінастыя, без лісця, гладкія або з невялікімі барознамі. Каля асновы сцябла маецца 1—3 ці некалькі лістоў. Кветкі двухполыя, у адзіночных каласках па канцах сцёблаў. Плод — арэшак.

Экалогія правіць

Расліны гэтага роду сустракаюцца ў волкіх месцах: ля вадаёмаў, на балотах і на вільготных лугах. Могуць утвараць зараснікі.

Род ўключае больш за 260 відаў, з іх 7 на тэрыторыі Беларусі.

Віды правіць

Род уключае больш 280 відаў[7]. Некаторыя з іх:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 62. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Варыянты напісання Балотніца, Сітнёг у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.2. Мн., 1996, С. 260.
  5. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14.
  6. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  7. The Plant List: Eleocharis

Літаратура правіць

  • Іванкіна В. М. Балотніца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 224.
  • Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд., исправл.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 77. — 864 с. — 150 600 экз. — ISBN 5-85270-002-9. (руск.)