Балтыйскія шведы
Балтыйскія шведы (таксама эстонскія шведы) — зборная назва шведскай меншасці ў Эстоніі[1][2], якая адыгрывала важную ролю ў гісторыі сярэдневяковай Эстоніі і з’яўлялася прыкметнай этна-моўнай меншасцю аж да канца Другой сусветнай вайны.
Гісторыя
правіцьЭстонскія (прыбярэжныя) шведы — нашчадкі старажытных, а затым і пазнейшых нешматлікіх, але даволі ўплывовых, германскіх перасяленцаў са Скандынавіі (у X-XI стст. тут аселі вікінгі, затым уласна шведы, датчане і часткова немцы), якія кантралявалі прыбярэжныя тэрыторыі Эстоніі ў X-XVIII стст.
У 1561—1721 гг. землямі эстаў (цяперашняй Эстоніяй) валодала Швецыя. Таму ў сярэдзіне XVII стагоддзя колькасць эстонскіх шведаў дасягнула свайго піка — каля 12 000 чалавек. Тым часам яны складалі прыкметную долю насельніцтва малалюднай Эстоніі — ад 5 % да 10 % працэнтаў.
Пасля далучэння Эстоніі да Расійскай імперыі, германскія меншасці галоўным чынам захоўвалі сваё прывілеяванае эканоміка-сацыяльнае становішча ў рэгіёне, але, у адрозненне ад Фінляндыі, якая мела статус аўтаномнага вялікага княства ў складзе Расійскай імперыі, статус шведаў і шведскай мовы ў Эстоніі не быў афіцыйна замацаваны, і яны працягвалі павольна асімілявацца з мясцовым насельніцтвам. Кацярына Вялікая выдала ўказ пра перасяленне ўсяго[3] шведскага насельніцтва як нядобранадзейнага з вострава Хіюмаа (парадку 1800 чалавек) на Украіну, дзе яны заснавалі паселішча Старашведскае.
Паводле перапісу 1934 года ў тады ўжо незалежнай Эстонскай рэспубліцы пражываў 7641 чалавек, які лічыў роднай шведскую мову (0,7 % ад насельніцтва краіны). На шматлікіх астравах Балтыйскага мора шведы складалі абсалютную большасць насельніцтва (напрыклад, на Рухну і Вормсі), пры гэтым колькасць шведскага насельніцтва ўвесь час змяншалася.
Пасля акупацыі Эстоніі Савецкім Саюзам, а менавіта ў 1943—1944 гг., большасць шведаў Эстоніі, а таксама некаторыя эстонскія сем’і, эмігравалі ў Швецыю і ЗША.
Балтыйскія шведы ў XXI стагоддзі
правіцьУ наш час шведы, якія пражываюць у Эстоніі, з’яўляюцца галоўным чынам экспатрыянтамі, якія працуюць на шведскія кампаніі, галоўным чынам у банкаўскім сектары (нерухомасць, крэдыт).
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Спасылкі
правіць- Падрабязны даклад пра гісторыю і культуры шведскага насельніцтва Эстоніі
- Ляанемааскі музей Архівавана 11 красавіка 2010. у Хаапсалу (на эстонскай, рускай і англійскай мовах)
- Музей берагавых шведаў у Хаапсалу (на эстонскай і шведскай мовах)
- сайт шведскай царквы Святога Міхаіла ў Таліне (эстонская, шведская, нямецкая)