Балтыйскі бурштын

Балтыйскі бурштын (міжнародная геалагічная назва «сукцыніт») — выкапнёвая смала, сыравіна для вырабу ювелірных упрыгожванняў [1]

Выкапнёвы жук-слонік (Brentidae) у Балтыйскім бурштыне.
Выкапнёвая мурашка (мурашкі (Formicidae)) у Балтыйскім бурштыне.
Пясчаны бераг Балтыйскага мора, дзе выяўляецца бурштын.

Узрост правіць

Узрост балтыйскага бурштыну ацэньваецца ў 44 млн гадоў (эацэнавая эпоха палеагенавага перыяду)[2].

Гісторыя вывучэння правіць

З моманту яго адкрыцця чалавекам, бурштын служыў у якасці ўпрыгажэння і лекавага сродку.

З бурштыну ў XVII стагоддзі з дапамогай перагонкі была ўпершыню атрымана бурштынавая кіслата. Солі і эфіры бурштынавай кіслаты называюцца сукцынатамі (лац.: succinum — бурштын). Паколькі балтыйскі бурштын на 3-8 % складаецца з бурштынавай кіслаты, то яго таксама называюць сукцыніт.

Да сярэдзіны XIX стагоддзя ўвесь балтыйскі бурштын лічыўся марскім бурштынам або марскім каменем, таму што яго збіралі непасрэдна ў моры або на ўзбярэжжы. У пясчаных дзюнах праходзілі неглыбокія кар’еры, але арганізаваная сістэматычная распрацоўка не праводзілася. Адрозніваць берагавы бурштын (выкінуты на бераг разам з багавіннем) і вылаўлены[6].

З 1850-х гадоў навукоўцы лічылі, што крыніцай бурштыну з’яўлялася смала адзінага віду дрэў, хвоі Pinites succinifer Goeppert, 1836, вымерлай яшчэ ў дагістарычныя часы. Гэта дрэва было апісана па кавалачках кары, выяўленых у бурштыне. Аднак праведзеныя ў 1980-х гадах даследаванні даказалі, што крыніцай бурштыну былі некалькі відаў раслін. Было падлічана, што старажытныя лясы вырабілі больш за 100 000 тон балтыйскага бурштыну. Нядаўнія даследаванні на падставе інфрачырвонай спектраскапіі  (руск.) (FTIR) і аналізу бурштыну і смалы сучасных жывых дрэў дазволілі зрабіць выснову, што яны паходзяць ад іглічных раслін сямейства Sciadopityaceae[7]. Адзіным сучасным прадстаўніком гэтага сямейства з’яўляецца Sciadopitys verticillata, які расце толькі ў Японіі, аднак вядомы ў выкапнёвым стане з тэрыторыі ўсёй Еўразіі, і нават з Грэнландыі.

Структура правіць

 
Агульная мадэль структуры балтыйскага бурштыну.
Дробныя рыскі, дадаткова выдзеленыя на малюнку, якія злучаюць макра- і малекулярныя фазы, пазначаюць магчымыя сувязі паміж фазамі (фізічныя або хімічныя).

Балтыйскі бурштын (сукцыніт) не з’яўляецца поўным палімераў, бо не складаецца з мноства «манамерных звёнаў». Макрамалекулярная структура — макрамалекулярная сетка з папярочнымі сувязямі, поры якой (свабодныя прасторы) запоўненыя кампанентамі малекулярнай структуры (напрыклад, мона — і сесквітэрпенамі). Складаная хімічная структура балтыйскага бурштыну можа быць названая супрамалекулярнай[8]. Такая структура робіць будову бурштыну больш кампактнай, жорсткай і больш устойлівай да знешніх фактараў. Яна таксама спрыяе добрай захаванасці раслінных і жывёльных інклюзаў у бурштыне[9].

Фаўна балтыйскага бурштыну правіць

 
Балтыйскі бурштын.
 
Пошук бурштыну на марскім узбярэжжы ў Польшчы (Мікашэва  (укр.), каля Гданьска).
 
Балтыйскі бурштын з уключаным у яго жуком сямейства Scraptiidae

Шматлікія вымерлыя роды і віды раслін і жывёл знаходзілі і знаходзяць у Балтыйскім бурштыне. Ён уключае самую вялікую па відавай разнастайнасці выкапнёвую фаўну насякомых[10]. У прыватнасці, з балтыйскага бурштыну вядома 434 віды жукоў (па стане на 2013 год). Раслінныя рэшткі нешматлікія і складаюць усяго 0,4 % ад агульнай колькасці уключэнняў. Часцей за ўсё прадстаўлены часцінкі драўнянай тканіны і кары. Часам у бурштыне можна ўбачыць засохлыя кветкі, рэшткі лісця, ігліцу, галінкі і плады. Каля 90 % жывёльных інклюзаў складаюць насякомыя, сярод іх больш за палову — гэта двухкрылыя (Sciaridae, званцы (Chironomidae), мухі (Musca))[11]. Сярод вельмі нешматлікіх пазваночных, знойдзеных у Балтыйскім бурштыне, былі геконы (Gekkonidae)[12] і сапраўдныя яшчаркі (Lacertidae)[13].

Некаторыя таксоны, апісаныя з балтыйскага бурштыну:

Галерэя насякомых ў бурштыне правіць

Прыкметы сапраўднасці правіць

Прыклад індыкатарных прыкмет сапраўднасці балтыйскага бурштыну[17]:

  • дробныя ўключэнні памерам ад 0,5 да 1 мм — валасінкі дуба або валокны драўніны дуба (Quercus);
  • дэтрыт і мікрадэтрыт з часціцамі прамежкавага распаду, размеркаваны нераўнамерна і заўсёды ўздоўж ліній смолацячэнняў;
  • мінеральныя ўключэнні з фрагментаванай структурай і аб’ёмам паміж пластамі бурштыну ў выглядзе тонкай чорнай плёнкі;
  • уключэнне пылку і інш.

У імітацыях мікрадэтрыт, дробныя ўключэнні валокнаў драўніны дуба, пылку, мінералаў, а таксама «паветранага планктону» і інш. арганізмаў з фрагментаванай структурай адсутнічаюць.

Балтыйскі бурштын: распаленая іголка пранікае з цяжкасцю; адшліфаваны бурштын дэманструе флуарэсцэнцыю; нізкая ўдзельная вага (1,050-1,096 г/см³). Імітацыі: распаленая іголка пранікае з лёгкасцю; няма флуарэсцэнцыі; высокая ўдзельная вага[18].

Зноскі

  1. Матушевская А. 2013, с. 7.
  2. Ritzkowski, S. 1997. K-Ar-Altersbestimmungen der bernsteinführenden Sedimente des Samlandes (Paläogen, Bezirk Kaliningrad). Metalla, Bochum, 66: 19-23.
  3. George Poinar, Jr. Amber // Encyclopedia of Insects / Vincent H. Resh & Ring T. Cardé. — 2nd. — Academic Press, 2009. — С. 8—11. — ISBN 9780123741448.
  4. Rasnitsyn A. P., A. S. Bashkuev, D. S. Kopylov, E. D. Lukashevich, A. G. Ponomarenko Sequence and scale of changes in the terrestrial biota during the Cretaceous (based on materials from fossil resins) // Cretaceous Research. — 2016-06-01. — Т. 61. — С. 234–255. — ISSN 0195-6671. — DOI:10.1016/j.cretres.2015.12.025 Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2019.
  5. Poinar, G.O.Jr. & Milki, R. (2001). Lebanese amber. The oldest ecosystem in fossilized resin. — Oregon State University Press, Corvallis, 96 pp.
  6. Фракей Э. 1990.
  7. Wolfe, A.P.; et. al. A new proposal concerning the botanical origin of Baltic amber(англ.) // Proceedings of the Royal Society B. : journal. — 2009. — Т. 276. — № 1672. — С. 3403—3412. — DOI:10.1098/rspb.2009.0806PMID 19570786.
  8. Matuszewska A. Bursztyn (sukcynit), inne żywice kopalne, subfosylne I współczesne. Katowice, 2010.
  9. Матушевская А. 2013, с. 8—9.
  10. Weitschat, W. & Wichard, W. 2002. Atlas of Plants and Animals in Baltic Amber. Pfeil, 256 pp.
  11. Янтарь в природе и искусстве : альбом / сост. Каджоян Ю. С., Костяшова З. В.; Калининградский областной музей янтаря / Калининградская книга, 2017. — 196 с., ил. ISBN 978-5-903920-42-6
  12. Wolfgang Weitschat, Wolfgang Böhme, Aaron M. Bauer An Early Eocene gecko from Baltic amber and its implications for the evolution of gecko adhesion(англ.) // Journal of Zoology. — Wiley-Blackwell, 2005/04. — В. 4. — Т. 265. — С. 327—332. — ISSN 0952-8369 1469-7998, 0952-8369. — DOI:10.1017/S0952836904006259 Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2019.
  13. (PDF) A lizard from Baltic amber (Eocene) and the ancestry of the crown group lacertids (англ.). ResearchGate. Праверана 10 верасня 2019.
  14. а б в Description of three new genera and four new species of Neanastatinae (Hymenoptera, Eupelmidae) from Baltic amber, with discussion of their relationships to extant taxa(англ.) // ZooKeys : journal. — Pensoft Publishers  (англ.), 2009. — Т. 20. — DOI:10.3897/zookeys.20.161 Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2010.
  15. Engel M.S. A new fossil snake-fly species from Baltic amber (Raphidioptera: Inocelliidae)(англ.) // Psyche : journal. — 1995. — Т. 102. — С. 187—193. — DOI:10.1155/1995/23626 Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2020.
  16. Gibson G. A. P. Description of three new genera and four new species of Neanastatinae (Hymenoptera, Eupelmidae) from Baltic amber, with discussion of their relationships to extant taxa(англ.) : journal. — Pensoft Publishers  (англ.), 2009. — Т. 20. — DOI:10.3897/zookeys.20.161 Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2010.
  17. Манукян А. Р. 2013, с. 44-45.
  18. Матушевская А. 2013, с. 21.

Літаратура правіць

  • Костяшова З. Балтийский самоцвет // Наука и жизнь : журнал. — 1999. — № 5. Архивировано 14 декабря 2016 года.
  • Манукян А. Р. Калининградский рынок имитаций включений. Методы неинвазионной диагностики : [англ.] = The Kaliningrad market of inclusion imitations : [пер. с рус.] // Янтарь и его имитации : [англ.] = Amber and its imitations : [пер. с рус.] : сборник / отв. ред. З. В. Костяшова, редколлегия: З. В. Костяшова, Т. Ю. Суворова, А. Р. Манукян. — Калининград : Министерство культуры Калининградской области, Калининградский областной музей янтаря, 2013. — 113 с. — Материалы международной научно-практической конференции 27 июня 2013 года. — ISBN 978-5-903920-26-6.
  • Матушевская А. Натуральные и искусственные смолы — некоторые аспекты структуры и свойств : [англ.] = Natural and artificial resins — chosen aspects of structure and properties : [пер. с рус.] // Янтарь и его имитации : [англ.] = Amber and its imitations : [пер. с рус.] : сборник / отв. ред. З. В. Костяшова, редколлегия: З. В. Костяшова, Т. Ю. Суворова, А. Р. Манукян. — Калининград : Министерство культуры Калининградской области, Калининградский областной музей янтаря, 2013. — 113 с. — Материалы международной научно-практической конференции 27 июня 2013 года. — ISBN 978-5-903920-26-6.
  • Савкевич С. С. Янтарь. — Л.: Недра, Ленинградское отделение, 1970. — 191 с. — 1700 экз.
  • Фащук Д. Я. Морской ладан // «Химия и жизнь», 2005 : Журнал. — № 3. — С. 54—59. (недоступная ссылка)
  • Фракей Э. Янтарь = Amber / Под ред. [и с предисл.] Е. Я. Киевленко; Перевод. с английского Н. Е. Суторминой. — М.: Мир, 1990. — 197 с. — ISBN 5-03-001268-0.
  • Яблоков-Хнзорян С. М. Насекомые в янтаре // «Природа» : Журнал. — 1961. — № 3. — С. 57—60.
    • Grimaldi D. A. Amber. Window to the Past. — Harry N. Abrams, Inc. Publ. A.M.N.H., 1996.
    • Larsson S.G. Baltic Amber — a Palaeobiological Study (англ.) // Entomonograph : Журнал. — 1978. — Vol. 1. — P. 1—192.
  • Poinar G. O., Jr. Life in amber. — Stanford, CA: Stanford Univ. Press, 1992. — 350 p.
  • Weitschat W., Wichard. Atlas der Pflanzen und Tiere im Baltischen Bernstein. — Munich: Verlag F. Pfeil, 1998. — 256 p.

Спасылкі правіць