Бальнеатэрапі́я (лац.: balneum — «лазня, купанне» + грэч. therapéia — «лячэнне»)[1][2] — метады лячэння, прафілактыкі і аднаўлення парушаных функцый арганізма, заснаваныя на выкарыстанні прыродных і штучна прыгатаваных мінеральных водаў.

Асноўныя пашыраныя працэдуры бальнеатэрапіі:

  • агульныйя і мясцовыя ванны
  • купанне ў лячэбных басейнах
  • пітное спажыванне водаў
  • прамыванне-арашэнне кішэчніка
  • інгаляцыі.

Патрэбны эфект пры бальнеатэрапіі дасягаецца праз хімічнае, тэмпературнае, радыяцыйнае і іншыя ўздзеянні на абмен рэчываў у арганізме, вегетатыўную сістэму, кроў, рэфлекторныя, тэрмарэгуляцыйныя механізмы, функцыянальны стан клетак, тканак і органаў. Забяспечваецца пэўным падборам дазіровак, паслядоўнасці ўжывання і відаў мінеральных водаў.

Бальнеатэрапія — асноўны метад прафілактыкі і лячэння шэрагу хвароб на бальнеалагічных курортах.

Крыніцы

правіць
  1. Советский энциклопедический словарь / Гл. ред. А.М. Прохоров. — 4-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1988. — 1600 с.
  2. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А-Л. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.201

Літаратура

правіць