Адкрытае акцыянернае таварыства «Банк Дабрабыт» (раней: Адкрытае акцыянернае таварыства «Банк Масква-Мінск») — камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. Універсальны банк, з выяўленай спецыялізацыяй на рознічным крэдытаванні. Мае разгалінаваную рэгіянальную сетку, якая складаецца з галаўнога офіса, 5 рэгіянальных дырэкцыяў, 72 ЦБП і аперацыйных касаў, і прысутнічае ў шмат якіх гарадах Беларусі.

Банк Дабрабыт
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 2000
Ранейшыя назвы УП «Замежны банк «Масква-Мінск»
Размяшчэнне Беларусь
Ключавыя постаці Ігар Віктаравіч Ліхагруд
Галіна банкаўская справа[d] і фінансавыя паслугі[d]
Уласны капітал
  • 194 млн Br (2021)[1]
Доўг 1 279 933 000 Br[1]
Чысты прыбытак
  • 36,4 млн Br (2021)[1]
Актывы
  • 1,47 млрд Br (2021)[1]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 627 чал. (2021)[2]
Дэвіз «Шчыра. Годна. Дбайна.»
Матчына кампанія Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь[1][3]
Сайт Дабрабыт.бел
Галоўны будынак.
г. Мінск, вуліца Камуністычная 49, памяшканне 1

Акцыянеры правіць

Гісторыя правіць

Доўгія гады з’яўляўся даччыным банкам Банка Масквы. Працаваў на беларускім рынку з 2000 года ў якасці замежнага банка са 100 % замежным капіталам УП «Замежны банк „Масква-Мінск“» (на той момант Банк Масквы належаў ураду г. Масквы, Расія).

У кастрычніку 2007 года быў ператвораны ў ААТ «Банк Масква-Мінск»[4]. З 2014 года ўласнікам банка з’яўляецца Нацыянальны банк Беларусі.

У 2019 годзе перайменаваны ў Банк Дабрабыт. Пасля рэбрэндынгу банк стаў беларускамоўным як у назве, так і ў вялікай колькасці спраў[5].

У верасні 2020 года да дваццацігадовага юбілею з дня заснавання каля галаўнога офіса банка ў Мінску на вуліцы Камуністычнай з’явілася скульптура «Манета». Яна зроблена з бронзы, вышыня — 3 метра, вага — каля 2 тон[6].

Санкцыі правіць

17 лютага 2022 года банк быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза. Санкцыі Еўрапейскага Саюза прадугледжваюць абмежаванні на пазыкі на рынках ЕС і даступнасць крэдытаў з тэрмінам пагашэння ў больш чым 90 дзён ад еўрапейскіх контрагентаў[7]. 24 лютага 2022 года банк Дабрабыт быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[8], а ў сакавіку 2022 года – адключаны ад SWIFT[9]. З таго ж года банк знаходзіцца пад санкцыямі Вялікабрытаніі, Канады, Швейцарыі, Японіі, Украіны[10].

У ліпені 2023 года Новая Зеландыя таксама далучылася да санкцый супраць Банка Дабрабыт[11].

Зноскі

  1. а б в г д https://bankdabrabyt.by/upload/userfiles/files/finansovaja_otchetnost_msfo_bank_dabrabyt_2021.pdf
  2. https://bankdabrabyt.by/upload/userfiles/files/inf_ob_akcionernom_obschestve_i_ego_dejatelnosti_2021.pdf
  3. https://bankdabrabyt.by/upload/userfiles/files/presentation_FI.pdf
  4. Информация о банке Банк Москва — Минск ОАО Архівавана 4 мая 2017.
  5. nashaniva.by
  6. На минской улице установили монету весом в 2 тонны (руск.)
  7. COUNCIL REGULATION (EU) 2022/212 (англ.). An official website of the European Union (17 лютага 2022). Праверана 22 лютага 2022.
  8. U.S. Treasury Targets Belarusian Support for Russian Invasion of Ukraine (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (24 лютага 2022). Праверана 25 лютага 2022.
  9. Што за банкі адключаць ад SWIFT і да чаго рыхтавацца кліентам
  10. Відкрите акціонерне товариство "Банк Дабрабит"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2023. Праверана 28 лютага 2023.
  11. Новая Зеландия ввела санкции против трех беларусских банков (руск.). Reform.by (21 ліпеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2023. Праверана 26 ліпеня 2023.