Бароўка (Магілёўскі раён)
Баро́ўка[1] (трансліт.: Baroŭka, руск.: Боровка) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Сідаравіцкага сельсавета. Размешчана за 25 км на поўдзень ад Магілёва, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Дашкаўка на лініі Магілёў — Жлобін. Рэльеф раўнінны, на захад і поўдня мяжуе з лесам. На захадзе цячэ р. Ялец (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па шашы Санкт-Пецярбург — Адэса, якая праходзіць побач з вёскай.
Вёска
Бароўка
|
Гісторыя
правіцьПад уладай Расійскай імперыі
правіцьВядома ў Расійскай імперыі з пачатку XX ст. У 1909 годзе вёска ў Грудзінаўскай воласці Быхаўскага павета Магілёўскай губерні.
Найноўшы час
правіць25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 20 жніўня 1924 года ў Слабодкаўскім сельсавеце Лупалаўскага, з 2 сакавіка 1931 года Магілёўскага раёнаў, з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці.
У 1930 годзе арганізаваны калгас імя К. Я. Варашылава.
У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 4 чэрвеня 1965 года ў Сідаравіцкім сельсавеце. У 1966 годзе да вёскі далучана в. Доры 2. У 1990 годзе ў складзе калгаса «Расія» (цэнтр — в. Сідаравічы). Размяшчаліся ферма буйной рагатай жывёлы, комплекс па вырошчванні буйной рагатай жывёлы, працаваў магазін.
Планіроўка
правіцьПланіроўка Г-падобная. Галоўная просталінейная вуліца (адрэзак шашы) арыентавана шыротна. Ад яе заходняга канца адыходзіць на поўдзень кароткая просталінейная вуліца. Забудавана двухбакова, шчыльна традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На паўднёва-ўсходняй ускраіне — гаспадарчы сектар.
Насельніцтва
правіць- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2007 — 83 гаспадаркі, 215 жыхароў.
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
Літаратура
правіць- Бароўка // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — 592 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0440-2.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх