Сідаравічы (Магілёўскі раён)
Сі́даравічы[1] (трансліт.: Sidaravičy, руск.: Сидоровичи) — аграгарадок у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці, каля аўтадарогі Магілёў — Гомель. Уваходзіць у склад і з'яўляецца цэнтрам Сідаравіцкага сельсавета. Цэнтр калгаса. За 24 км на поўдзень ад Магілёва. У 2001 годзе налічвалася 554 жыхары, 215 двароў. У вёсцы 2 дрэваапрацоўчыя цэхі, сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, амбулаторыя, аддзяленне сувязі.
Аграгарадок
Сідаравічы
| ||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУ часы Вялікага Княства Літоўскага вёска ўваходзіла ў склад Быхаўскага староства, была ўладаннем Сапегаў. У 1740 годзе сяляне вёскі аб’ядналіся з сялянамі навакольных вёсак, стварылі ўзброены атрад (200 чалавек) і выступілі супраць М. Сапегі. Узначалілі выступленне сялян В. Ярашэнка, Г. Бушня, М. Козел і В. Гетман. На падаўленне хваляванняў з Быхаўскага гарнізона 27 красавіка 1740 года пасланы ваенны аддзел на чале з намеснікам Д. Стахоўскім. Каля Сідаравічаў сяляне зрабілі засаду, атакавалі карнікаў і разбілі іх. У маі 1740 года выступленне было задушана, удзельнікі жорстка пакараныя.
У часы Расійскай імперыі ў складзе Быхаўскага павета. У 1861—1865 гадах у вёсцы была збудавана царква (зруйнаваная), прыкладна ў той самы час паштовая станцыя XIX стагоддзя. За савецкім часам — брацкая магіла савецкіх воінаў, помнікі савецкім воінам і землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Насельніцтва
правіцьВядомыя асобы
правіць- Фёдар Вольфсан (нар. 1907), геолаг
- Браніслаў Малахаў (нар. 1941), гісторык
- Яўген Аляксандравіч Мельнікаў (нар. 1950) — беларускі палітык.
Славутасці
правіць- Свята-Міхайлаўская царква (XIX стагоддзе);
- Паштовая станцыя (XIX стагоддзе).
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ БелЭн 2002.
Літаратура
правіць- Сідаравічы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 368. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сідаравічы (Магілёўскі раён)
- Быхаўшчына ў Рэчы Паспалітай(недаступная спасылка)
- Сідаравічы на radzima.org(недаступная спасылка)