Барсукі (Магілёўскі раён)

(Пасля перасылкі з Барсукоўка)

Барсукі́[1] (трансліт.: Barsuki, руск.: Барсуки) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Вендаражскага сельсавета. Размешчана за 20 км на паўднёвы захад ад Магілёва, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Галынец на лініі МагілёўАсіповічы. Рэльеф раўнінны, на поўдні і поўначы мяжуе з лесам. На захадзе цячэ р. Лахва (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Гуслянка і далей па шашы МагілёўБабруйск.

Вёска
Барсукі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 222
Паштовыя індэксы
213133
Аўтамабільны код
6
СААТА
7244808016
Барсукі на карце Беларусі ±
Барсукі (Магілёўскі раён) (Беларусь)
Барсукі (Магілёўскі раён)
Барсукі (Магілёўскі раён) (Магілёўская вобласць)
Барсукі (Магілёўскі раён)

Гісторыя правіць

Паводле перапісу 1897 года ў Расійскай імперыі выселак. У 1909 годзе пасёлак у Вендаражскай воласці Магілёўскага павета.

Найноўшы час правіць

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 17 ліпеня 1924 года ў Магілёўскім раёне Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1926 годзе вёска. У 1920-я г. дзейнічала садова-агароднае таварыства. У 1930-я г. вяскоўцы ўступілі ў калгас.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 28 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Гітлераўцы расстралялі больш за 100 жыхароў, якія пахаваны на могілках.

Да 22 ліпеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Цішоўскага сельсавета[2]. У 1990 годзе ў складзе калгаса «Маяк камунізму» (цэнтр — в. Цішоўка). У 2007 годзе працаваў магазін.

Планіроўка правіць

Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, забудаванай двухбакова традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Насельніцтва правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Барсуко́ўка, ж.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць