Барыс Карлавіч Пуга

(Пасля перасылкі з Барыс Пуга)

Барыс Карлавіч Пуга (19 лютага 1937(1937-02-19)[1], Калінін22 жніўня 1991(1991-08-22)[1], Масква) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, Міністр унутраных спраў СССР (1990—1991), член Дзяржаўнага камітэта па надзвычайным становішчы СССР.

Барыс Карлавіч Пуга
лат.: Boriss Pugo
міністр унутраных спраў[d]
1 снежня 1990 — 22 жніўня 1991
Папярэднік Вадзім Віктаравіч Бакацін
Пераемнік Viktor Barannikov[d]
Нараджэнне 19 лютага 1937(1937-02-19)[1]
Смерць 22 жніўня 1991(1991-08-22)[1] (54 гады)
Месца пахавання
Веравызнанне атэізм
Партыя
Член у
Адукацыя
Прыналежнасць СССР
Род войскаў KGB
Званне генерал-палкоўнік
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 19 лютага 1937 года ў г. Калінін. Латыш, член КПСС з 1963 года. Скончыў Рыжскі політэхнічны інстытут. З 1961 года на камсамольскай працы: сакратар камітэта камсамола завода, затым — другі і першы сакратар райкама камсамола, затым — загадчык сектарам ЦК ЛКСМ, затым — першы сакратар ЦК ЛКСМ, затым — сакратар ЦК УЛКСМ, затым — інспектар ЦК КПСС, затым — загадчык аддзелам ЦК Кампартыі Латвіі, затым — першы сакратар Рыжскага гаркама партыі.

З 1977 года працаваў у КДБ Латвійскай ССР. З 1980 года — старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Латвійскай ССР. У 1984—1988 гадах — першы сакратар ЦК Кампартыі Латвійскай ССР. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР адзінаццатага склікання. Быў членам ЦК КПСС (19861990). Старшыня камітэта партыйнага кантролю пры ЦК КПСС (1988—1990) і кандыдат у члены Палітбюро ЦК КПСС у верасні 1989 — ліпені 1990. Член і старшыня ЦК КПСС у ліпені 1990 — красавіку 1991. З 11 снежня 1990 года — Міністр унутраных спраў СССР. 4 лютага 1991 года Барысу Пуга было прысвоена воінскае званне генерал-палкоўніка.

Член ДКНС. Пракуратурай СССР у дачыненні Пуга Б. К. была ўзбуджана крымінальная справа за ўдзел у ДКНС. Па афіцыйнай версіі 22 жніўня 1991 года пасля правалу ДКНС пры спробе арышта застрэліўся разам з жонкай.

Зноскі

  1. а б в г Boris Pugo // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

правіць