Канвертоўная марка

Канвертоўная марка (басн.: і харв.: konvertibilna marka, сербск.: конвертибилна марка) — нацыянальная валюта Босніі і Герцагавіны. 1 канвертоўная марка роўная 100 фенінгам (харв.: feninga, сербск.: фенинга).

Канвертоўная марка
* басн.: Konvertibilna marka
Коды і сімвалы
Коды ISO 4217 BAM
Сімвалы KM
Абрэвіятуры KM
Тэрыторыя абарачэння
Краіна-эмітэнт Боснія і Герцагавіна
Вытворныя і паралельныя адзінкі
Дробныя feninga (фенінга)
Уведзена 22 чэрвеня 1998
Валюта-папярэднік Bosnia and Herzegovina dinar[d]
Эмісія і выраб монет і банкнот
Эмісійны цэнтр (рэгулятар) Central Bank of Bosnia and Herzegovina[d]
Курсы на 2 ліпеня 2024 года
1 USD 1,823 BAM
1 EUR 1,956 BAM
1 RUB 0,02072 BAM
1 GBP 2,305 BAM
1 JPY 0,01128 BAM
1 BYN 0,5678 BAM
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Усе назвы паходзяць ад назваў нямецкіх грашовых адзінак (маркі і пфеніга адпаведна), да якіх валюта была першапачаткова прывязаная ў суадносінах 1:1. З заменай нямецкай маркі на еўра канвертоўная марка прывязваецца да еўра ў суадносінах 1,95583 маркі да 1 еўра.

Уведзеная ў адпаведнасці з Дэйтанскім пагадненнем, якое паклала канец грамадзянскай вайне.

У двух частках краіны (Баснійская Федэрацыя і Рэспубліка Сербская) выкарыстоўваюцца розныя банкноты (выключэннем з'яўляецца банкнота ў 200 марак), зробленыя ў адным стылі, але з розным дызайнам.

Банкноты

правіць

У звароце знаходзяцца банкноты вартасцю 1, 5, 10, 20, 50, 100 і 200 марак.

Манеты

правіць

У звароце знаходзяцца манеты вартасцю 5, 10, 20, 50 фенінг, 1, 2 і 5 марак.

Спасылкі

правіць