Батанічны сад Уроцлаўскага ўніверсітэта

Батанічны сад Уроцлаўскага ўніверсітэта (польск.: Ogród Botaniczny Uniwersytetu Wroclawskiego) — батанічны сад у горадзе Уроцлаў (Польшча).

Батанічны сад Уроцлаўскага універсітэта
польск. Ogród Botaniczny Uniwersytetu Wroclawskiego
Асноўная інфармацыя
Тыпбатанічны сад
Дата заснавання1811 
Афіцыйная старонка
Размяшчэнне
51°06′ пн. ш. 17°02′ у. д.HGЯO
Краіна
ВаяводстваНіжнесілезскае ваяводства
ГорадУроцлаў 
Батанічны сад Уроцлаўскага ўніверсітэта (Польшча)
Батанічны сад Уроцлаўскага універсітэта
Батанічны сад Уроцлаўскага універсітэта
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карта батанічнага саду

Батанічны сад быў заснаваны ў 1811 годзе, што робіць яго самым старым батанічным садам у Польшчы пасля Батанічнага саду Ягелонскага універсітэта ў Кракаве. Батанічны сад Уроцлаўскага ўнічерсітэта размешчаны з паўночнага боку сабора Святога Іаана Хрысціцеля і царквы Святога Крыжапольск., а таксама часткова на востраве Тумскім, на адлегласці каля 2 км ад Уроцлаўскага рынкупольск.. Адкрыты з 1 красавіка па 31 кастрычніка.

Гісторыя правіць

Першапачаткова сад займаў каля 5 га, першымі яго дырэктарамі ў 1811-1816 гг. былі заснавальнікі — прафесар таксанаміі, анатоміі і фізіялогіі раслін Іаган Лінк і прафесар натуральнай гісторыі і земляробства Ф.Хейдэ. З 1816 па 1830 дырэктарам быў Лудольф Трэвіранус. Яго пераемнікам у 1830-1852 гг. стаў сістэматык раслін Нёс фон Эзенбек, які быў адхілены ад пасады па палітычных прычынах у сувязі з яго дзейнасцю падчас рэвалюцый 1848-1849 гадоў. У 1852-1883 гадах, калі дырэктарам быў Іаган Генрых Гепперт, сад быў пашыраны.

Пасля Гепперта батанічны сад узначальвалі паслядоўна Адольф Энглер (да 1889), Карл Прантль (да 1893), Фердынанд Пакс (да 1926), Пітэр Старк (польск.: Peter Stark, да 1928), Іаганес Будэрэс (польск.: Johannes Buderus да 1945). Апошні ў 1933 годзе пашырыў межы саду на 1 га.

У 1945 годзе падчас аблогі крэпасці Брэслау цягам Другой сусветнай вайны была цалкам знішчана калекцыя садовых раслін і палова ўсіх раслін батанічнага саду. У садзе немцы размясцілі зенітныя пазіцыі і пабудавалі шматлікія сховішчы боепрыпасаў. Нават у 50-я гады, падчас стараннай ачысткі садовай сажалкі, на дне знайшлі вялікі арсенал.

На працягу першых трох гадоў пасля вайны на чале разбуранага батанічнага саду стаяў прафесар батанікі Станіслаў Кульчынскі, першы рэктар Уроцлаўскага універсітэта. У 1948 годзе было прынята рашэнне аб аднаўленні саду, і гэтую задачу даверылі прафесару Генрыху Цялежскамупольск. і Стэфану Макку. У 1950-я батанічны сад быў адкрыты толькі па нядзелях і ў святы. У 1957-1972 гады садам кіравала доктар (пазней прафесар) Зоф'я Гуміньская (польск.: Zofia Gumińska). У 1958 годзе сапёры ачысцілі сажалку і пабудавалі над ёй арачны драўляны мост, які па сённяшні дзень застаецца адным з сімвалаў саду. З гэтага года сад адкрыты для публікі кожны дзень тыдня.

У 1960 годзе да сада быў далучаны яшчэ адзін гектар зямлі, з боку вуліцы Сьвентакшыскай (польск.: ul. Świętokrzyskiej), на якім у 1967 годзе быў пабудаваны спецыяльны басейн для водных раслін. З 1972 па 1980 год на чале сада была прафесар Крысціна Кукульчанка (польск.: Krystyna Kukułczanka). У 1974 годзе батанічны сад быў уключаны ў рэестр помнікаў Уроцлаўскага ваяводства (з 1994 года, разам з гістарычным цэнтрам Уроцлава, лічыцца гістарычнай славутасцю). З 1981 года садам кіруе прафесар Томаш Новак (польск.: Tomasz J. Nowak).

Асноўныя факты правіць

У цяперашні час сад займае плошчу 7,4 га (0,33 га займаюць аранжарэі), тут расце каля 7,5 тысяч відаў раслін (з улікам розных гатункаў — 11,5 тысяч).

У дэндрарыі растуць: таксодыўм двурадны (ці балотны кіпарыс), секвоядендран, секвоя, кедр, крыптамерыя японская Архівавана 27 верасня 2022., кунінгамія ланцэтападобная, лістоўніца польская, Cupressocyparis leylandii, Sciadopitys verticillata.

У садзе расце 27 дрэў, якія лічацца помнікамі прыроды, сярод іх: дубы, цісы, гінкго, букі і платаны.

У альпінарыі можна ўбачыць пабудаваны ў 1856 годзе геалагічны разрэз Валбжыхскіх вугальных радовішчаў, а таксама скамянелыя сляды вымерлых раслін, скамянелыя ствалы дрэў.

З 1988 года філіялам батанічнага саду з'яўляецца дэндрарый у вёсцы Войславіцы (паблізу Немча), плошча якога складае 62 га, які славіцца вялікай калекцыяй рададэндран і рэдкіх хвойных.

Галерэя правіць

       
Басейн для водных раслін

Спасылкі правіць