У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Сяквоя.
Секвоя вечназялёная (Sequoia sempervirens) — рэліктавы від дрэў сямейства кіпарысавых, адзіны від у родзе.
Секвоя вечназялёная |
Секвоя ў нацыянальным парку Рэдвуд (ЗША) |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Клас: | Хвойныя (Pinopsida 0) |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Sequoia sempervirens (D.Don) Endl.
|
|
Вечназялёныя хваёвыя дрэвы з вузкаканічнай кронай. Адносяцца да найвышэйшых дрэў (вышыня ствала 110—112 м, дыяметр 6—10 м). Жывуць больш за 3000 гадоў. Ігліца лінейна-ланцэтная, размешчана грабеньчата. Шышкі амаль шарападобныя, даўжынёй 2—3 см. Насенне з доўгімі крыльцамі. Драўніна светла-чырвоная.
Культывуецца, драўніна выкарыстоўваецца для падводных збудаванняў, мэблі і інш.