Секвоя
(Пасля перасылкі з Sequoia)
Секвоя вечназялёная (Sequoia sempervirens) — рэліктавы від дрэў сямейства Кіпарысавыя (Cupressaceae), адзіны від у родзе.
Секвоя вечназялёная | |||||||||||||||||||
Секвоя ў нацыянальным парку Рэдвуд (ЗША) | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьВечназялёныя хваёвыя дрэвы з вузкаканічнай кронай. Адносяцца да найвышэйшых дрэў (вышыня ствала 110—112 м, дыяметр 6—10 м). Жывуць больш за 3000 гадоў. Ігліца лінейна-ланцэтная, размешчана грабеньчата. Шышкі амаль шарападобныя, даўжынёй 2—3 см. Насенне з доўгімі крыльцамі. Драўніна светла-чырвоная.
Пашырэнне
правіцьТрапляецца на заходнім узбярэжжы Паўночнай Амерыкі, у гарах Каліфорніі і Паўднёвага Арэгона (ЗША). Утварае парасткавыя лясы. У Еўропе і Азіі рэшткі секвоі выяўлены ў юрскіх і ніжнемелавых пластах.
Выкарыстанне
правіцьКультывуецца, драўніна выкарыстоўваецца для падводных збудаванняў, мэблі і інш.
Літаратура
правіць- Гарановіч І. М. Секвоя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 301. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
правіць- Секвойя вечнозелёная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)