Секвоядэндран (Sequoiadendron) — род дрэў сямейства кіпарысавыя (Cupressaceae), адзіны сучасны від — секвоядэндран гіганцкі (Sequoiadendron giganteum), таксама называюць велінгтонія, гіганцкая секвоя, вялікае дрэва, мамантавае дрэва.

Секвоядэндран гіганцкі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sequoiadendron giganteum (Lindl.) J.Buchholz

Сінонімы
Sequoia gigantea Lindl. basionym
Арэал

выява

Ахоўны статус
Знаходзяцца ва ўразлівым становішчы
Уразлівыя
IUCN 3.1 Vulnerable : / 34023

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  183437
NCBI  99813
EOL  323361
IPNI  677175-1
TPL  kew-2587860

Назву від атрымаў з-за аграмадных памераў і знешняга падабенства яго вялізных віслых галін з біўнямі маманта. Гэты від быў шырока распаўсюджаны ў паўночным паўшар'і ў канцы крэйдавага перыяду і ў трэцічным перыядзе, зараз захавалася толькі каля 30 гаёў, якія знаходзяцца на заходнім схіле Сьера-Невада ў Каліфорніі на вышыні 1500—2000 м над узроўнем мора. Менавіта cеквоядэндраны (а не секвоі) можна ўбачыць у нацыянальным парку Секвоя. Культывуецца ў парках і садах Сярэдняй Еўропы і на поўдні Еўразіі. Некаторыя гіганцкія экзэмпляры маюць уласныя імёны.

Шышкі Sequoiadendron giganteum

Вечназялёныя хваёвыя дрэвы. Жывуць да 2,5 тыс. (паводле іншых звестах, да 3—4 тыс.) гадоў. Ствол прамы, стройны, вышынёю да 100 м, дыяметрам да 10 м, у старых дрэў свабодны ад галін амаль да палавіны. Крона густая, канічная або акруглая. Ігліца размешчана спіральна, шышкі даўжынёй 5—7,5 см.

Дэкаратыўныя расліны.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць