Бачэйкаўскі парк — помнік садова-паркавага мастацтва ў аграгарадку Бачэйкава (Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць).

Бачэйкаўскі парк
Bačejkaŭ, Ciechanaviecki. Бачэйкаў, Цеханавецкі (1928).jpg
Бачэйкаўскі парк. 1928 год
Асноўная інфармацыя
Тыппарк
Дата заснаваннясярэдзіна XVIII стагоддзя 
Размяшчэнне
55°01′05,41″ пн. ш. 29°09′04,18″ у. д.HGЯO
Бачэйкаўскі парк (Віцебская вобласць)
Бачэйкаўскі парк
Бачэйкаўскі парк

Гісторыя паркаПравіць

Закладзены ў сярэдзіне XVIII стагоддзя. Парк рэгулярнага тыпу, размешчаны на правым пакатым беразе р. Ула, аформлены трымя шырокімі тэрасамі. Цэнтрам сіметрычна-восевай кампазіцыі быў мураваны палац (закладзены ў 1769, не збярогся), перад якім размяшчаўся авальны партэр. Папярочная алея на восі ўсход-захад падзяляе парк на 2 зоны. На поўдні ад палаца масіў ліп і таполяў, пасаджаных па рамбічнай планіровачнай сетцы. У тэраснай частцы парку, аформленай газонамі, шпалерамі, баскетамі, лабірынтам, фантанам, раслі ліпы, бэз персідскі (Syringa × persica), гартэнзія мяцёлчатая (Hydrangea paniculata) і інш. У вуглавых частках парку — штучныя вадаёмы. Гаспадарчыя мураваныя будынкі ў стылі класіцызму. Пашкоджаны ў Вялікую Айчынную вайну[1].

Зноскі

  1. Кулагін А. М. Бачэйкаўскі парк // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1984. — Т. 1. — С. 318.

ЛітаратураПравіць