«Белгеалогія» — вытворчае аб’яднанне па геолагаразведачных работах Рэспублікі Беларусь. Ажыццяўляла комплекснае вывучэнне нетраў, пошукі і разведку радовішчаў карысных выкапняў на тэрыторыі Беларусі[1]. Размяшчалася ў Мінску па адрасе вуліца Някрасава, 7.

Белгеалогія
Заснаванне 17 лістапада 1936
Скасавана 13 мая 2013

Гісторыя правіць

Стварэнне беларускай геалагічнай службы ўзыходзіць да 1922 года, калі была створана геолагаглебавая падсекцыя ў Інбелкульце. У 1930 годзе арганізаваны Беларускі геолагаразведачны трэст, функцыі якога ў 1933 годзе перададзены Інстытуту геалогіі і гідрагеалогіі АН БССР[1].

3 1936 года геолагаразведачная служба існавала ў складзе Народнага камісарыята мясцовай прамысловасці БССР, з 1938 года — пры СНК СССР, у Маскоўскім геалагічным упраўленні (з 1943 года Беларуская геалагічная партыя)[1].

У 1944 годзе арганізавана Беларускае геалагічнае ўпраўленне. 3 1946 года пачата планамернае вывучэнне нетраў. У 1965 годзе ў сістэме Упраўлення геалогіі пры СМ БССР створаны трэст «Белнафтагазразведка», у 1969 годзе ў яе ўвайшоў Інстытут геалагічных навук АН БССР. У 1979 годзе Упраўленне геалогіі пры СМ БССР пераўтворана ва Упраўленне геалогіі БССР. У 1980 годзе створана Беларуская нафтаразведачная экспедыцыя глыбокага свідравання ў Заходняй Сібіры. 3 1987 года «Беларусьгеалогія»[1].

Станам на 1995 год у складзе «Беларусьгеалогія» было 11 вытворчых падраздзяленняў, у т.л. Беларуская геолагаразведачная экспедыцыяСлуцку), Беларуская гідрагеалагічная экспедыцыяМінску), Цэнтральная геафізічная экспедыцыя (у пасёлку Калодзішчы каля Мінска), Геафізічная экспедыцыя (у Мінску), Мазырская нафтаразведачная экспедыцыя глыбокага свідравання і інш[1].

З 1997 года вытворчае аб’яднанне «Белгеалогія». У 2013 годзе ў выніку рэарганізацыі шляхам зліцця «Белгеалогіі» і Беларускага навукова-даследчага геолагаразведачнага інстытута створаны Навукова-вытворчы цэнтр па геалогіі.

Зноскі

  1. а б в г д Э. І. Свідэрскі. «Беларусьгеалогія» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць